У

Источник материала:  
02.11.2010 11:53 — Новости Общества

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама Сяргей Хільман.

Сёння ў Доме кіно праходзіць першы раённы сход упаўнаважаных Першамайскага раёна.

У астатніх дзевяці раёнах горада сходы пройдуць 4 і 5 лістапада. У кожным з іх возьмуць удзел ад 400 да 700 чалавек — гэта ўпаўнаважаныя, вылучаныя працоўнымі калектывамі, грамадскімі арганізацыямі, воінскімі часцямі і іншымі арганізацыямі, а таксама па месцы жыхарства.

Хільман нагадаў, што для Мінска вызначана квота на ўдзел ва Усебеларускім народным сходзе ў колькасці 400 чалавек.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы таксама паведаміў, што напярэдадні Усебеларускага сходу пройдзе гарадскі сход дэлегатаў ад сталіцы. "На ім мы падвядзем вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада за апошнюю пяцігодку і разгледзім праграму развіцця сталіцы на найбліжэйшыя гады", — сказаў Хільман.

Чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6—7 снежня.

Як зазначаецца ў адпаведным указе прэзідэнта, ён склікаецца "ў мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян браць удзел у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця". На абмеркаванне дэлегатаў сходу выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2006—2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011—2015 гады. У сходзе возьмуць удзел 2,5 тысячы чалавек.

Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

←В Минске начали строить аквапарк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика