Праверка па справе Бябеніна будзе працягнута яшчэ на месяц

Источник материала:  
02.11.2010 10:36 — Новости Общества
Пракуратура Мінскай вобласці мае намер працягнуць тэрмін правядзення праверкі па факце гібелі журналіста Алега Бябеніна яшчэ на месяц. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна. Паводле яе слоў, адпаведнае рашэнне будзе прынята 2 альбо 3 лістапада.

Чым выклікана неабходнасць прадаўжэння тэрміну правядзення праверкі, пакуль не тлумачыцца. Аднак, як зазначыла Калініна, гэта не звязана з працай у Мінску экспертаў АБСЕ або іх наступнымі высновамі.

Нагадаем, цела Бябеніна, якое вісела ў пятлі, было знойдзена 3 верасня каля 19.00 у яго дачным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Органы пракуратуры правяраюць версію аб забойстве і інсцэніроўцы самазабойства журналіста.

Тэрмін правядзення праверкі па факце гібелі Бябеніна заканчваецца 3 лістапада.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Срок проведения проверки по факту смерти Олега Бебенина будет продлен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика