ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Дэфіцыт жылля ў Расіі склаў 1,57 мільярда "квадратаў"

Агульная патрэба насельніцтва Расіі ў жыллі складае 1,57 мільярда квадратных метраў. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Федэральнага фонду садзейнічання развіццю жыллёвага будаўніцтва Сяргей Кузняцоў.

Паводле яго слоў, для задавальнення гэтай патрэбы неабходна павялічыць жыллёвы фонд на 46 працэнтаў. Кузняцоў таксама адзначыў, што жыллёвая праблема ў той ці іншай ступені стаіць перад 60 працэнтамі расійскіх сем'яў. Для 32 працэнтаў сем'яў яна стаіць даволі востра і патрабуе вырашэння ў найбліжэйшыя тры гады.

Узровень беспрацоўя ў еўразоне дасягнуў рэкордных 10,1%

Узровень беспрацоўя ў 16 краінах еўразоны вырас у верасні 2010 года да 10,1% (у верасні 2009 года — 9,8%, у жніўні 2010 — 10%). Гэта рэкордны паказчык для зоны еўра з моманту яе стварэння ў 1999 годзе.

Паводле звестак Еўрастата, беспрацоўе ў 27 краінах ЕС у верасні 2010 года склала 9,6% (у верасні 2009 года — 9,3%), застаўшыся на ўзроўні жніўня 2010 года. У 27 краінах ЕС у верасні 2010 года былі беспрацоўнымі 23,109 млн мужчын і жанчын, з іх — 15,917 млн у зоне еўра. Колькасць беспрацоўных у параўнанні са жніўнем 2010 года вырасла на 71 тыс. чалавек (на 67 тыс. чалавек — у зоне еўра). У параўнанні з вераснем 2009 года колькасць беспрацоўных павялічылася на 0,656 млн чалавек (у зоне еўра — на 0,424 млн).

Самыя нізкія паказчыкі беспрацоўя сярод дзяржаў — членаў ЕС былі зафіксаваныя ў Нідэрландах (4,4%) і Аўстрыі (4,5%), а самыя высокія — у Іспаніі (20,8%), Латвіі (19,4% у другім квартале 2010 года), Эстоніі (18,6% у другім квартале 2010 года) і Літве (18,2% у другім квартале 2010 года).

Еўракамісія выступіла супраць газавага кантракта Расіі і Польшчы

Еўрапейская камісія можа падаць на Польшчу ў Еўрапейскі суд за дагавор паміж Варшавай і Масквой па пастаўках расійскага газу ў Польшчу, піша польская газета Wаrsаw Busіnеss Jоurnаl. У Еўракамісіі ўпэўненыя, што дагавор, які прадугледжвае павелічэнне імпарту расійскага газу, парушае антыманапольныя законы ЕС. Расія і Польшча заяўляюць, што дагавор ўкладваецца ў патрабаванні Еўрасаюза.

"Еўрапейская камісія настойвае на тым, каб дамоўленасць паміж Расіяй і Польшчай была прыведзена ў адпаведнасць правілам ЕС пра разбуйненне, інакш адносіны Польшчы з Еўракамісіяй могуць пацярпець", — гаворыцца ў паведамленні.

Польшча абрала Расію як адзінага магчымага пастаўшчыка газу ў сярэднетэрміновай перспектыве, у той час, як Еўрасаюз выступае супраць расійскай энергетычнай манаполіі, піша газета.

У Індыі злавілі банду кантрабандыстаў сланоў

Паліцыя Індыі затрымала пяць чалавек па падазрэнні ў кантрабандзе сланоў, паведамляе 1 лістапада MSNBС. Канфіскаваныя паліцэйскімі дакументы сведчаць пра тое, што за апошнія пяць гадоў банда нелегальна перавезла з паўночна-ўсходняга штата Асам у іншыя раёны Індыі не менш за 92 сланы.

Падчас аперацыі, якая праводзілася ў нядзелю, 31 кастрычніка, у падазраваных былі канфіскаваныя тры дзікія сланы. Як адзначае MSNBС, гандаль сланамі ў Індыі забаронены, і нават атрыманне дазволу на транспартаванне хатняга слана з аднаго штата ў іншы спалучана са шматлікімі бюракратычнымі цяжкасцямі. Тым не менш, кантрабанда сланоў у краіне працвітае. Уладанне сланом з'яўляецца паказчыкам высокага становішча ў грамадстве, таму многія багацеі Індыі імкнуцца займець слана.

←Первый по профессии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика