Кветка сонца Уладзіміра Караткевіча. Так названа вялікая канцэртная праграма, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння пісьменніка

Источник материала:  

У вялікай зале Белдзяржфілармоніі 1 лістапада ў выкананні музыкантаў і салістаў Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі, якому нядаўна прысвоена званне акадэмічнага, прагучаць амаль 30 твораў вядомых беларускіх кампазітараў: Эдуарда Зарыцкага, Валянціны Сярых, Алега Елісеенкава, Алены Атрашкевіч.

Іх натхнілі вершы паэта, пра якога пісьменнік Васіль Быкаў гаварыў: “Мастакі  з такім выразна адметным талентам, з такім своеасаблівым бачаннем свету нараджаюцца не часта”.“Народны артыст Беларусі кампазітар Эдуард Зарыцкі некалькі песень напісаў спецыяльна для гэтай праграмы, — расказвае мастацкі кіраўнік аркестра, народны артыст  краіны, прафесар Міхаіл Фінберг.  Музыку чатырох песень для праграмы, прысвечанай Караткевічу, напісала другая скрыпка нашага аркестра Алена Навуменка. Так натхняюць вершы Караткевіча-паэта — узнёслыя, метафарычныя, глыбокія. І гэткімі ж высокасэнсоўнымі робяць яны і песні. І эстрадны канцэрт, які складаецца з іх, варты гучаць з філарманічнай сцэны гэтак жа, як музыка сусветна вядомых кампазітараў”.

←Доходы бюджетников подрастут. Тарифная ставка первого разряда повысится с 1 ноября до 118 тысяч рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика