Прараб краў грошы епархіі
Судом першай інстанцыі вызначана пакаранне былому прарабу адной з будаўнічых арганізацый абласнога цэнтра, які мае дачыненне да крадзяжу грашовых сродкаў прыхода Гродзенскай рымска-каталіцкай епархіі, паведамляе прэс-служба УКДБ па Гродзенскай вобласці.
Будаўнічая фірма ажыццяўляла рамонт уваходнай аркі са званіцай касцёла ў Слоніме. Пры гэтым службовыя асобы прадпрыемства прапанавалі настаяцелю храма разлічвацца за зробленае як безнаяўным шляхам, так і наяўнымі грашовымі сродкамі. Матывуючы перад заказчыкам неабходнасць спрашчэння працэдуры разлікаў і эканоміі часу, яны атрымлівалі грошы, якія затым прысвойваліся — больш за 23 мільёны рублёў. Прараб асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Барыс ПРАКОПЧЫК.