АБЗАЦ
30.10.2010
—
Новости Общества
Cупрацоўнікі Аршанскага аддзела Дэпартамента аховы МУС непадалёк ад Аршанскага мясакансервавага камбіната ўначы затрымалі несуна. Злодзей быў злоўлены ў той момант, калі перакідваў праз агароджу мяшкі з мясной прадукцыяй. Як мяркуюць міліцыянеры, у яго былі памагатыя з ліку працаўнікоў прадпрыемства, якія падрыхтавалі і ўпакавалі ў 16 мяхоў 640 кг ялавічыны, свініны, печані. Затрыманым аказаўся 27-гадовы непрацуючы аршанец. Раней ён працаваў на гэтым прадпрыемстве і быў звольнены за дробныя крадзяжы прадукцыі. Заведзена крымінальная справа.
Жыхар Карэліцкага раёна накінуўся на ўчастковага з нажом, змусіўшы яго прымяніць зброю. Участковы інспектар прыбыў у вёску Малыя Жухавічы, каб прымусова даставіць у суд раней судзімага мясцовага жыхара 1957 г.н. Аднак апошні адмовіўся выканаць законныя патрабаванні супрацоўніка міліцыі і аказаў супраціўленне. На патрабаванне міліцыянера спыніць супрацьпраўныя дзеянні і папярэджанне аб магчымым прымяненні зброі мужчына не рэагаваў, выхапіў з бота нож і кінуўся на ўчастковага. Агнястрэльнае раненне, прычыненае таму, хто нападаў, аказалася смяротным. Пракуратура праводзіць праверку. ПОЎНЫ АБЗАЦ Польскія ветэрынары прааперыравалі шматдзетную вожычыху, якую збіла машына. Аперацыя працягвалася каля пяці гадзін, цяпер жывёлка ўзнаўляецца пасля хірургічнага ўмяшання. Вожычыха трапіла пад машыну ў горадзе Пшэмысль на паўднёвым усходзе Польшчы. Інцыдэнт адбыўся, калі яна пераводзіла цераз дарогу вывадак сваіх вожычкаў. Калі да сямейства вожыкаў наблізіўся аўтамабіль, маці інстынктыўна скруцілася ў клубок і не змагла перабегчы дарогу. У выніку сутыкнення з машынай яна сур'ёзна пацярпела. Сведкі здарэння вырашылі выратаваць вожычыху і яе дзяцей і адвезлі іх у клініку. Як толькі паранены звярок трапіў да спецыялістаў, яго імгненна адправілі на аперацыю.