ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Расіяне скардзяцца — паводле даных апытання, праведзенага фондам "Грамадская думка", за апошнія 2—3 месяцы іх матэрыяльнае становішча пагоршылася, а зберажэнні зараз ёсць усяго ў чвэрці насельніцтва.
Пагаршэнне свайго матэрыяльнага становішча за апошнія 2-3 месяцы заўважыла 28% расіян. Афіцыйная статыстыка пацвярджае: па выніках 2009 года частка насельніцтва РФ, якое жыве за рысай беднасці, складала 13,1%. Прыбытак у 5 тысяч рублёў у месяц на чалавека маюць, як правіла, пенсіянеры альбо праблемныя сем'і. Напрыклад, у 1997 годзе ніякіх зберажэнняў не мелі 73% насельніцтва, а цяпер 75%, але кожны дзясяты расіянін з гэтай катэгорыі сёння кажа, што год таму ў яго было сёе-тое адкладзена, а цяпер грошай "на чорны дзень" няма.
2 тысячы дыяментаў у страўнікуПаліцыя размешчанага на поўдні Індыі горада Чэнаі затрымала ў мясцовым аэрапорце мужчыну, які спрабаваў кантрабандай правезці ў сваім страўніку 2060 дыяментаў.
Каштоўныя камяні, агульны кошт якіх, па ацэнках экспертаў, складае ад 337 да 670 тысяч долараў, былі "расфасаваныя" ў 42 прэзерватывы. Наймальнікі камнеглынальніка-рэкардсмена заплацілі яму за працу ўсяго 10 тысяч індыйскіх рупій, гэта крыху менш за 225 долараў.
17500 долараў за атлусценнеСуд бразільскага горада Порта Алегрэ абавязаў McDonald's заплаціць былому супрацоўніку кампенсацыю ў 17,5 тысячы долараў за тое, што ён паправіўся на 30 кілаграмаў за час працы ў закусачнай.
32-гадовы бразілец, які працаваў у McDonald's менеджарам амаль 12 гадоў, заявіў на працэсе, што яму даводзілася кожны дзень спрабаваць ежу, каб пераканацца ў яе высокай якасці.