Эксперты АБСЕ завяршылі вывучэнне матэрыялаў справы аб смерці Алега Бябеніна

Источник материала:  

Два эксперты АБСЕ — прадстаўнікі Нарвегіі і Швецыі — завяршылі вывучэнне матэрыялаў справы па факце гібелі журналіста Алега Бябеніна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Генпракуратуры Беларусі.

Эксперты прыбылі ў Мінск 25 кастрычніка. За час знаходжання ў Беларусі яны сустракаліся са сваякамі і знаёмымі загінулага, выязджалі на месца здарэння ў Дзяржынскі раён, азнаёміліся з матэрыяламі справы, якія былі перакладзены для іх на англійскую мову. Ніякіх дадатковых матэрыялаў ад пракуратуры яны не патрабавалі. Магчыма, сёння эксперты пакінуць Беларусь.

←С первого ноября будет закрыто движение транспорта на пересечении улицы Харьковской и Домашевского переулка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика