Металы ад насельніцтва ў вырабах і ломе: новыя цэны
Пастановай Міністэрства фінансаў зацверджаныя новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупляюцца ў фізічных асобаў (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў і манет у фізічных асобаў) і пастаўляюцца ў Дзяржфонд. У дзеянне яны ўводзяцца з 1 лістапада. Нагадаем, дагэтуль апошні раз цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе змяняліся з 1 ліпеня.
Такім чынам, з пачатку месяца будуць дзейнічаць наступныя закупачныя цэны ў рублях па пробах за грам металу. На золата ў вырабах і ломе: за метал 375-й пробы — 40 280 рублёў (дагэтуль дзейнічала цана 36 890 рублёў за грам металу); 500-й пробы — 53 710 рублёў (было 49 180 рублёў); 583-й і 585-й пробы — 62 840 рублёў (57 540 рублёў); 750-й пробы — 80 570 рублёў (73 780 рублёў); 900-й пробы — 96 680 рублёў (88 530 рублёў); 916-й пробы — 98 400 рублёў (90 100 рублёў); 950-й пробы — 102 050 рублёў (93 450 рублёў); 958-й пробы — 102 910 рублёў (дагэтуль было 94 240 рублёў за грам металу). На плаціну ў вырабах і ломе будзе дзейнічаць такая цана: за метал 950-й пробы — 128 030 рублёў (117 810 рублёў за грам да таго). Серабро будуць прымаць: за метал 750-й пробы — 1 390 рублёў (апошняя цана перад тым — 1 100 рублёў за грам); 800-й пробы — 1 490 рублёў (1 170 рублёў); 875-й пробы — 1 630 рублёў (1 280 рублёў); 916-й пробы — 1 700 рублёў (1 340 рублёў); 925-й пробы — 1 720 рублёў (1 360 рублёў); 960-й пробы — 1 780 рублёў (з 1 ліпеня дзейнічала цана 1 410 рублёў за грам металу).
Сяргей СТАРЫНАЎ.