«Мы пачалі вытворчасць пробных партый безалкагольнага піва — „Zlaty Bazant безалкагольны“. Плануем, што да пачатку снежня наш новы прадукт паступіць у розніцу», — сказаў ён.
Паводле слоў Чарняева, вытворчасць безалкагольнага піва з’яўляецца чарговым імпартазамяшчальным праектам «Heineken у Беларусі».
«Зараз безалкагольнае піва мы ў Беларусь імпартуем. Вывад на беларускі рынак новага брэнду дазволіць нам адмовіцца ад імпарту безалкагольнага піва», — заявіў кіруючы дырэктар.
Ён таксама выказаў надзею, што кошт вырабленага ў Беларусі безалкагольнага піва будзе ніжэйшы за кошт імпартнага.
Доля імпарту на піўным рынку краіны складае прыблізна 30%. Кампанія «Heineken у Беларусі» ўзяла на сябе абавязацельства замяніць частку імпартных брэндаў мясцовай вытворчасцю.
Першы крок у гэтым кірунку быў зроблены 1 верасня 2008 года з пачаткам выпуску ў Беларусі брэнду «Доктар Дызель». У межах праекта імпартазамяшчэння ў маі 2009 года была запушчана вытворчасць аўстрыйскага піва Gosser, у лістападзе мінулага года — славацкага піва Zlaty Bazant (алкагольны сегмент).
Зараз у
БелаПАН