Сувеніры з Клеччыны

Источник материала:  
У вёсцы Заастравечча шыюць плюшавых мядзведзікаў для “Еўрабачання-2010”
Сувеніры з КлеччыныЦацкі ад вядомай фірмы “Мальвіна”, што мае цэх у глыбінцы, паедуць на прэстыжны тэлеконкурс не ўпершыню. 500 плюшавых матылькоў, зробленых у Заастравеччы, летась паляцелі ў Осла, на дарослае “Еўрабачанне” — гэта была рэкламная прадукцыя беларускай каманды. А ўжо зусім хутка, 20 лістапада, 200 сімпатычных мядзведзікаў, што пабачылі свет на Клеччыне, упрыгожаць мінскае “Еўрабачанне-2010” — цацку будуць мець усе ўдзельнікі і самыя актыўныя арганізатары конкурсу.
Пашылі спецыялісты “Мальвіны” і велізарнага зубра. Яго, пэўна, атрымае ў падарунак пераможца конкурсу. Гэтая цацка зроблена ў адным экзэмпляры. Што да пацешных жоўтых мішак, то іх “вялікае жыццё” яшчэ наперадзе: па ўсім бачна, яны з’явяцца і на прылаўках сёлетняга Еўрабачання як сувеніры. Ну а далей, як гаворыцца, увесь свет перад імі адкрыты…
Між іншым, да пачатку конкурсу стваральнікі цацкі спецыяльна не даюць ёй імя: сувенір пакуль "проста мішка". А прыдумаць імя — гэта ўжо прыемны клопат для таго, хто з мядзведзікам пасябруе.

←Такая вот у сожителя мать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика