АБЗАЦ
Згодна з аператыўнымі звесткамі, у Беларусі за 9 месяцаў г.г. шлюбаў стала менш на 2,3%, а разводаў — на 2,3% больш у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года.
У 2011 годзе беларускія турысты могуць атрымаць магчымасць адпачываць у Харватыі без візаў, паведаміў журналістам дзяржсакратар па турызме Міністэрства турызму Харватыі Бранка Гыргіч учора на адкрыцці выставы "Турбізнэс-2010" у Мінску. Паводле яго слоў, Міністэрства турызму Харватыі прапанавала свайму ўраду ўключыць Беларусь у спіс краін, для якіх здымаюцца візы на час летняга сезона. Летась да такіх дзяржаў былі залічаныя Расія і Украіна.
Беларускі дэзерцір затрыманы ў цягніку Вільнюс—Масква. Ноччу на станцыі Орша-Цэнтральная супрацоўнікі транспартнай міліцыі затрымалі 20-гадовага вайскоўца, які сёлета ў маі самавольна пакінуў адну з воінскіх часцей Беларусі.
У Брэсце адбыўся кур'ёзны выпадак з крымiнальнымi наступствамi: парушальнiк ПДР нанёс траўмы супрацоўнiку ДАІ... веласiпедам! Мужчыну, якi груба парушыў ПДР пры перасячэннi скрыжавання, убачыў супрацоўнiк ДАI i папрасiў спынiцца. Аднак у адказ пачуў нецэнзурную лаянку. Заўважыўшы, што супрацоўнiк ДАI яго даганяе, парушальнiк кiнуў веласiпед i пачаў уцякаць. Потым мужчына змянiў сваё рашэнне i вярнуўся па веласiпед, нават паспрабаваў ехаць на iм. Але тут яго напаткала няўдача: падчас руху штанiна трапiла ў ланцуг веласiпеда i мужчына, пераляцеўшы праз руль, упаў тварам на асфальт. Цяпер ужо параненаму супрацоўнiк ДАI паспрабаваў дапамагчы падняцца, але парушальнiк дапамогi яўна не жадаў: ён схапiў веласiпед i пачаў збiваць iм супрацоўнiка ДАI. Цяжка сказаць, чым бы закончылася гэта гiсторыя, калi б на дапамогу не падаспеў яшчэ адзiн супрацоўнiк ДАI. Iнцыдэнт адбыўся 21 кастрычнiка. Учора суд Ленiнскага раёна Брэста аштрафаваў на Br700 тыс. парушальнiка, якiм аказаўся 62-гадовы выкладчык фiзкультуры адной з брэсцкай ВНУ. З-за нанясення цялесных пашкоджанняў супрацоўнiку мiлiцыi (у iнспектара ДАI сур'ёзна траўмаваная рука) вырашаецца пытанне аб узбуджэннi крымiнальнай справы. ПОЎНЫ АБЗАЦ Жыхар Брэста патануў у рацэ, спрабуючы памыць абутак. З рэчкі Лясная ў Брэсцкім раёне вадалазы дасталі цела 65-гадовага брастаўчаніна. Па звестках газеты "Заря", за 3 дні да гэтага чалавек пайшоў са свайго лецішча ў вёсцы Дружба і не вярнуўся. Як мяркуюць выратавальнікі, трагедыя адбылася, калі ён спусціўся да вады памыць абутак. Незнарок сарваўшыся з берага, мужчына ўпаў у раку і патануў. Плынь тут дастаткова моцная, таму цела пацярпелага вадалазы знайшлі за 150 м ад месца гібелі.Супрацоўніца вядомай брытанскай фармацэўтычнай кампаніі атрымае $96 млн за данос уладам ЗША пра парушэнні пры вытворчасці таблетак на заводзе кампаніі Glaxo Smіth Klіne ў Пуэрта-Рыка. Жанчыне, якая працавала менеджарам па якасці, стала вядома, што прадпрыемства не захоўвае тэхналогію вырабу антыдэпрэсантаў і лекаў для лячэння дыябету. У таблетках не заўсёды змяшчалася неабходная доза актыўнага рэчыва. У сувязі з выяўленымі парушэннямі была заведзеная крымінальная справа. Адзначаецца, што гэта найбуйнейшае ў гісторыі ЗША ўзнагароджанне, прадугледжанае ў рамках заканадаўства аб інфармаванні аб карпаратыўных злачынствах або парушэннях.