ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
З-за чаго перакрылі газ беларусам у 2004-м?

Амерыканская Thе Сhrіstіаn Sсіеnсе Mоnіtоr надрукавала скандальныя паведамленні былога прэм'ер-міністра РФ Міхаіла Касьянава.

"На сустрэчы ў Gеrmаn Mаrshаll Fund у ЗША М.Касьянаў сцвярджаў, што падчас прэзідэнцкіх выбараў 2000 года ён і Уладзімір Пуцін заключылі дамоўленасць. Паводле яе Касьянаў пагаджаўся стаць прэм'ерам, калі Пуцін падтрымае буйныя структурныя рэформы. Але затым паследаваў арышт Міхаіла Хадаркоўскага і спыненне паставак газу ў Беларусь зімой 2004 года. Уладзімір Пуцін "сказаў мне, што Аляксандр Лукашэнка яго не паважае. Вось прычына, па якой перакрылі газ мільёнам спажыўцоў", — паведаміў М. Касьянаў.

Мільярдэр Джордж Сорас заклікаў легалізаваць марыхуану

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙВядомы амерыканскі фінансіст і філантроп Джордж Сорас заклікаў амерыканскі ўрад легалізаваць марыхуану.

У артыкуле, апублікаваным у Thе Wаll Strееt Jоurnаl, Сорас сцвярджае, што калі амерыканскія ўлады пачнуць абкладаць продаж марыхуаны падаткам і кантраляваць яе ўжыванне, яны змогуць зэканоміць мільярды долараў. Цяпер гэтыя грошы расходуюцца на спробы забяспечыць забарону на курэнне марыхуаны, дабіцца выканання якой немагчыма, сцвярджае Сорас. Штогод за захоўванне невялікіх колькасцяў марыхуаны арыштоўваюць каля 750 тысяч чалавек, гэта 40% усіх арыштаў за захоўванне наркотыкаў.

Легалізаванне марыхуаны зменшыць узровень злачыннасці, у тым ліку карупцыі, якая суправаджае наркабізнэс і барацьбу з ім. Паліцыя зможа вызваліць сілы і сродкі для ўзмоцненай барацьбы супраць больш сур'ёзных відаў злачынстваў.

Больш за тое, легалізацыя марыхуаны якраз ударыць па злачынных арганізацыях у Мексіцы і іншых краінах, якія пазбавяцца шматмільярдных крыніц прыбытку і тым самым будуць аслабленыя, лічыць Сорас. Аслабне і міжрасовая напружанасць: негры не больш за белых схільныя да курэння "траўкі", але арыштоўваюць іх за гэта ў чатыры-пяць, а то і ў 10 разоў часцей, чым белых. Ды і забарона на курэнне марыхуаны была прынятая напачатку ХХ стагоддзя, можна сказаць, з расісцкіх меркаванняў: марыхуану забаранілі як "смяротную траву", курэннем якой, сцвярджалі заканадаўцы таго часу, захапляліся пераважна асобы лацінаамерыканскага паходжання, нагадаў Сорас.

Таму фінансіст выступае ў падтрымку законапраекта № 19, які закліканы легалізаваць вырошчванне і ўжыванне марыхуаны ў невялікіх колькасцях, і выдаткоўвае 1 млн долараў на дзейнасць камітэта, сфарміраванага для прасоўвання законапраекта.

Кітай створыць уласную касмічную станцыю

У Кітаі пачалася праца па стварэнні ўласнай касмічнай станцыі. Пра гэта абвясціў прадстаўнік кітайскай праграмы пілатаваных палётаў.

"Стварэнне касмічнай станцыі будзе азначаць паспяховую рэалізацыю трохэтапнай праграмы пілатаваных палётаў, а таксама падштурхне развіццё адпаведных тэхналогій у Кітаі на новы ўзровень", — сказаў ён, удакладніўшы, што станцыя будзе гатовая да 2020 года, а ключавыя тэхналогіі для яе запуску павінны быць адпрацаваны да 2016 года.

Першы этап развіцця кітайскай праграмы пілатаваных палётаў складаўся з запуску двух апаратаў з касманаўтамі на борце "Шэньчжоў-5" у 2003 годзе і "Шэньчжоў-6" у 2005 годзе. Другі этап, які рэалізуецца ў наш час, прадугледжвае выхад касманаўта ў адкрыты космас (што адбыўся ў 2008 годзе), а таксама правядзенне першай стыкоўкі апаратаў на арбіце. На працягу найбліжэйшых двух гадоў у планах Кітая запуск караблёў "Шэньчжоў-9" і "Шэньчжоў-10" з задачай здзейсніць стыкоўку з модулем "Цяньгун-1". На іх борце будуць знаходзіцца па два-тры касманаўты.

На ўдзельнікаў афганскага вяселля абрынуўся дах: 60 чалавек загінула

У Афганістане шматлюднае вяселле стала трагедыяй, калі ў трохпавярховым будынку, дзе яна праходзіла, абрынуўся дах. Пад заваламі загінула 60 чалавек, яшчэ не менш за 40 атрымалі раненні і траўмы рознай ступені цяжару. Большасць ахвяр і пацярпелых складаюць дзеці і жанчыны — па афганскіх звычаях вясельныя імпрэзы, як правіла, праводзяцца асобна для мужчын і жанчын. Трагедыя здарылася ў адной з вёсак паўночнай правінцыі Баглан.

Вяселлі ў Афганістане ў апошнія гады часта ператвараюцца ў пахаванні — картэжы падрываюцца на мінах, а вялікія групы людзей сілы ЗША і НАТА часцяком памылкова прымаюць за баявікоў і адкрываюць агонь ці скідаюць бомбы. Акрамя таго, тэракты здзяйсняюць смяротнікі, укліньваючыся ў натоўп гасцей.

←«Зелёные» сделали заявление по взрыву на «Пинскдрев»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика