Анархістаў працягваюць трымаць пад вартай
Яшчэ два актывісты таксама застаюцца за кратамі — Аляксандр Францкевіч і Сяргей Слюсар. Слюсара трымаюць за кратамі ў Бабруйску. Хлопца вінавацяць у нападзе на будынак КДБ у Бабруйску ўначы 17 кастрычніка. Францкевіча вінавацяць у падпале міліцыі ў Салігорску, хуліганства. У яго дзеяннях няма хуліганства, зазначыла праваабаронца цэнтру «Вясна» Наста Лойка.
«Ён прызнаў, што здымаў на відэа. Максімум, што можа быць, калі ён ведаў, што будзе напад, гэта — неданясенне».
Незарэгістраваны праваабарончы Цэнтр «Вясна» разам з Міжнароднай федэрацыяй правоў чалавека прыняў заяву з нагоды ўтрымання анархістаў пад вартай.
Іх справы маюць палітычнае адценне, кажа старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі: «На іх спрабуюць навешаць усіх дохлых сабак. У нас гэта выклікае вялікую заклапочанасць. Мы лічым, што іх меры ўстрымання і пакарання не адпавядаюць учынкам, якія яны здзейснілі».
Еўрарадыё