БХД просіць Генпракуратуру прыцягнуць да адказнасці міністра юстыцыі
паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Павел Севярынец.
Паводле яго слоў, аргкамітэт просіць Генпракуратуру прыцягнуць Галаванава да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян. Севярынец нагадаў, што 12 верасня гэтага года ў Мінску прайшоў устаноўчы з’езд БХД, дакументы на рэгістрацыю партыі былі перададзены ў Мінюст 19 верасня. «Адпаведна рашэнне аб рэгістрацыі ці адмове ў рэгістрацыі павінна было быць прынята ў месячны тэрмін — да 19 кастрычніка. І яшчэ праз пяць дзён нас павінны былі праінфармаваць аб гэтым рашэнні», — сказаў Севярынец.
Апошні тэрмін адказу з Мінюста прайшоў 24 кастрычніка, аднак ніякага афіцыйнага адказу аб рашэнні не атрымана да гэтага часу, сказаў палітык. «Мы лічым, што гэта з’яўляецца грубым парушэннем заканадаўства, за якое павінен адказваць непасрэдна кіраўнік Мінюста», — заявіў Севярынец.
Пры гэтым ён адзначыў, што пытанне аб рэгістрацыі БХД узнімалася на нядаўняй сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Літвы — Далі Грыбаўскайтэ. Акрамя таго, зарэгістраваць БХД заклікалі шэраг еўрапейскіх палітычных партый, у прыватнасці Германіі, Літвы і Фінляндыі.
Сяргей Пульша, БелаПАН