Каравай, з якім сустракаюць маладых, нельга кусаць і ламаць

Источник материала:  

Па-першае, стаўленне да хлеба заўсёды было асцярожнае. Хлеб нельга ламаць, кідаць, пераварочваць. Адкуль сёння з'явілася традыцыя кусаць ці ламаць хлеб на вяселлі, прыгаворваючы: "Хто больш адкусіў, той і галоўны ў сям'і!", невядома. Галоўны ў сям'і заўсёды быў муж. І не варта парушаць шматвяковыя асновы.

Па-другое, адломваючы ці кусаючы хлеб, можна прасыпаць соль, што заўсёды было дрэннай прыкметай. Існуе толькі адно правільнае рашэнне: хлеб-соль тройчы пацалаваць і прыняць яго як першы і самы дарагі вясельны падарунак, які заўсёды сімвалізаваў доўгае шчаслівае сямейнае жыццё маладых.

Гэты каравай маладая сям'я захоўвае ўсё жыццё, пераходзіць з ім з хаты ў хату, выпраўляе сына ў войска і г.д. А можа з'есці яго на працягу першага вясельнага тыдня, ні з кім не падзяліўшыся. Заўважым, што ў старажытнасці існаваў звычай ламаць рытуальны хлеб над галавой нявесты — як знак таго, што яна павінна страціць цнатлівасць і стаць жанчынай — прадаўжальніцай роду.

Асана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

←Сборная Санкт-Петербурга победила в международных соревнованиях по ловле рыбы в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика