У Бялыніцкім раёне будзе фарэлевая гаспадарка

Источник материала:  

Мяркуецца, што ў наступным годзе на рацэ Вабіч будуць вырошчваць таварную фарэль. Рыбаводную гаспадарку на 20 тон рыбы ў год будуе ААТ "ПМК-83 Вадбуд" паблізу аўтатрасы "Магілёў—Мінск". Кошт праекта ацэньваецца ў 8,7 мільярда рублёў, а акупіцца ён, паводле разлікаў, за 5 гадоў.

Для развядзення фарэлі падыходзіць якасць вады ў рацэ. Да таго ж лічыцца, што фарэль — выгадная рыба: на кілаграм камбікорму яна дае кілаграм прыбаўлення ў вазе. Побач з рыбнай гаспадаркай ёсць план пабудаваць агравёску і тэрыторыю для адпачынку. Турыстаў прывабіць сажалка для спартыўнай лоўлі рыбы.

Цяпер падрыхтавана пляцоўка для гаспадаркі і пабудаваны бетонныя басейны для развядзення і адкорму рыбы. Увесну туды збіраюцца запусціць малькоў фарэлі.

Ілона Іванова

←Сборная Санкт-Петербурга победила в международных соревнованиях по ловле рыбы в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика