Мiнжылкамгас абяцае не мяняць тарыфы на паслугi ЖКГ да канца года
Пра гэта паведамiў учора на прэс-канферэнцыi намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Беларусi Мiкалай Лiпень, пера- дае БЕЛТА.
"У наступным годзе цэны (на паслугi ЖКГ. — Заўв. БЕЛТА) будуць залежаць ад энергарэсурсаў, ад узроўню сярэдняй заработнай платы", — адзначыў намеснiк мiнiстра. На канец гэтага года ўзровень пакрыцця насельнiцтвам выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугi складзе каля 25%. "Пры фарміраваннi бюджэту на наступны год прадугледжваецца, што насельнiцтва будзе аплачваць 34% выдаткаў на вытворчасць жыллёва-камунальных паслуг. Усё астатняе будуць пакрываць самастойныя арганiзацыi i субсiдыi з дзяржбюджэту". Сiстэма ацяплення з iндывiдуальным улiкам цеплавой энергii пры правiльным выкарыстаннi дазваляе эканомiць на кожнай кватэры да Br200 тыс. за ацяпляльны перыяд. Уцяпленне асобных кватэр ажыццяўляецца на падставе зваротаў грамадзян з улiкам аналiзу памяшкання, якi праводзiць жыллёвая служба. Цяпер кошт уцяплення аднаго квадратнага метра памяшкання складае каля Br80 тыс.