У 2011 г. беларусы будуць аплачваць да 34% кошту паслуг ЖКГ
Плануецца, што ў наступным годзе жыхары Беларусі будуць аплачваць да 34% кошту
дадаў Ліпень.
«Прапрацоўваецца пытанне аб павелічэнні кампенсацыі насельніцтвам затрат на вытворчасць паслуг ЖКГ у наступным годзе. Гэта залежыць ад кошту энергарэсурсаў, узроўню заработнай платы насельніцтва», — сказаў намеснік міністра.
Ён зазначыў, што кожны год у сферы ЖКГ распрацоўваюцца мерапрыемствы па аказанні платных паслуг насельніцтву, і гэта «дазваляе часткова пакрываць кошт паслуг ЖКГ».
Ліпень таксама нагадаў, што з 2010 года былі адменены безнаяўныя жыллёвыя субсідыі на аплату камунальных паслуг для малазабяспечаных сем’яў. Зараз, паводле яго слоў, такую дапамогу сем’ям аказвае Міністэрства працы і сацабароны праз сацыяльныя дапамогі, якія ў тым ліку могуць быць патрачаныя і на аплату паслуг ЖКГ. «Але гэтая сума значна ніжэйшая ў параўнанні з той, якая даецца праз субсідыі», — прызнаў намеснік міністра.
Паводле яго слоў, прымаюцца захады па ўдасканаленні гэтай працы для таго, каб мэтанакіравана аказваць дапамогу малазабяспечаным сем’ям. Прадугледжваецца, у прыватнасці, весці справаздачнасць, каб ведаць, якая частка сацыяльных дапамог затрачваецца сем’ямі на аплату
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН