Міністр Жадобін наведае Літву
25.10.2010 13:29
—
Новости Общества
26—27 кастрычніка адбудзецца візіт у Літву беларускай ваеннай дэлегацыі на чале з міністрам абароны Юрыем Жадобіным.
Як паведамілі ў прэс-службе беларускага абароннага ведамства, запланаваныя перамовы Юрыя Жадобіна з міністрам абароны Літвы Расай Юкнявічэне, наведванне аб"яднанага штаба Узброеных сіл Літвы, а таксама Ваеннай акадэміі.
Па выніках візіту плануецца падпісаць шэраг дакументаў у сферы двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва. Падпісанне прызначана на 27 кастрычніка.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН