Краіна, дзе час спыніўся
Зверху вакзал здымаць не рэкамендуецца, можна нарвацца на мясцовую міліцыю.
Любоў да Расіі і яе кіраўніцтва падкрэсліваецца паўсюль.
Мемарыял ахвярам канфлікту 1990-1992 гг.
Будынак парламента і адміністрацыя прэзідэнта. Фота з Вікіпедыі, бо зняць будынак уласнаручна не ўдалося, шмат міліцыі.
Гісторыя Бендэраў у жалезе. Уручаюць ключы ад Бендэрскай крэпасці князю Пацёмкіну.
Адтуліны ад куль на будынку школы - спадчына бітвы за Бендэры ў 1992 г.
Фанаты БАТЭ запалілі фаер + бел-чырвона-белыя сцягi.
Залатая восень у Бендэрах.
Наведаць матч Лігі Еўропы "Шэрыф" — БАТЭ было цікава не толькі з футбольнага гледзішча. Гульня мелася прайсці ў Ціраспалі — сталіцы
Яна ўсіх прызнае, яе — ніхто (апроч часткова Абхазіі, Паўдн. Асеціі і Карабаха). Каб прыехаць у Прыднястроўе, патрабуецца спецдазвол ад іх Міністэрства ўнутраных спраў.
Дарэчы, на вуліцах Кішынёва паўсюль гучыць расейская мова.
"Аўдыяльна" падаецца, што яе куды больш, чым малдоўскай.
Дабрацца да Ціраспаля можна маршруткамі, што адпраўляюцца ад вакзала кожныя 15 хвілінаў. Адну з маршрутак спынілі проста па дарозе на вакзал. 30 леяў (прыкладна 9 тыс. рублёў) — і ты едзеш у кірунку ПМР, якой кіруе Ігар Смірноў, якому забаронены ўезд у краіны ЕС. Але, здаецца, ён з гэтай прычыны не надта бядуе.
За тры кіламетры да Бендэраў (малд. Бендэр, рум. Цігіна) — КПП. Мяжа Прыднястроўя. Над КПП лунае прыднястроўскі (стары
Заходзіць
Але праз хвіліну нас клічуць да акенца памежніка. Той спачатку ўпіраецца рогам. "Знаць не знаю, што за спіс, і наогул "Шэрыф" нам тут на мяжы не ўказ". Мы зноў тлумачым пра спіс, пра будучы матч.
Спачатку падалося, што памежнік намякае на грошы, але затым зразумеў, што такія паводзіны характэрныя для ПМРаўскіх сек’юрыці. Прынцып такі: лепш я адразу не пушчу, чым потым буду адчытвацца перад начальствам і мець у такі спосаб праблемы.
Вось і наш памежнік спыняе сваю песню літаральна на паўслове: перагортвае чарговы аркуш паперы — і нечакана кажа: "О так, спіс "Шэрыфа" ёсць, усё — ок".
Мы вяртаемся ў мікрааўтобус, а кіроўца нібы апраўдваецца перад намі: "Выбачайце, хлопцы, такія ў нас парадкі". Ды ладна, самі мы не з ЕС прыехалі, а з краіны, дзе пастаўлена на паток вытворчасць крыштальных сасудаў.
Праз 100 метраў — прыднястроўская мытня. Мытнік заходзіць, вітаецца, распытвае пра нашыя сумкі і зусім без надзеі ў голасе задае пытанне: "Ці не хочам мы задэклараваць свае рэчы?".
Бягучы радок над будынкам мытні абавязуе дэклараваць рэчы на суму больш за $100. Мы адмаўляемся, бо маем толькі ўласныя рэчы і журналісцкія прылады.
Спыняемся каля супермаркета "Шэрыф", каб памяняць грошы — тут можна таксама скінуць пазасталыя малдоўскія леі — наўрад ці яны нам больш спатрэбяцца. На грошах наміналам 1, 5, 10, 25 прыднястроўскіх рублёў — партрэт Суворава (будаўнік Ціраспаля), на 200 рублях — граф
Надпісы на трох мовах: расійскай, украінскай і малдоўскай (кірыліцай). У Прыднястроўі — тры дзяржаўныя мовы. Мясцовыя газеты пішуць, што пераважае руская мова, радзей ужываецца ўкраінская. Так прэзідэнт Смірноў час ад часу дэманстратыўна ўжывае колькі фразаў
У Ціраспалі — зусім таннае малдоўскае віно, танней, чым у Кішынёве. Па 16–20 прыднястроўскіх рублёў. Г. зн. 1,5–2 даляры за пляшку.
Сувенірная пляшка каньяка "Квінт" — 6,5 даляраў. Прадукты таксама вельмі танныя. Спрыяе бяспошліннны ўвоз прадуктаў
Вярталіся пасля
Тралейбусы ад спарткомплекса "Шэрыф" перастаюць хадзіць, а
На вуліцах зусім мала народу, толькі па галоўнай вуліцы ходзяць людзі. На перпендыкулярных ёй — вобмаль. Пакуль прыкладна з кіламетр ішлі ад вуліцы Суворава да вакзала (за ім быў наш гатэльчык), і за ўсю дарогу сустрэлі толькі трох чалавек. Хоць удзень гэта вуліца досыць ажыўленая. Паводле афіцыйных звестак у Ціраспалі пражываюць 140 тыс. чалавек, а горад выглядае на райцэнтр кшталту Шклова ці Вілейкі.
Чыгуначны вакзал — будынак у стылі другой паловы ХІХ ст. пакідае гнятлівае ўражанне. Праз горад за суткі праходзяць усяго чатыры цягнікі. Рэшта адменена. У тым ліку і Мінск — Кішынёў. Натуральна, што, а
Побач — у гэтым жа будынку — аўтавакзал, але ён таксама зачынены. Праўда, насупраць таўкліся адразу некалькі таксістаў. Цікава, каго яны вылаўлівалі ў горадзе з яго мінімумам народу.
Першы цягнік мы пачулі ў 01:37 ночы. Гэта быў Кішынёў — Масква. Наступны меўся прайсці толькі, а
Гатэль "Транзітны"
Яго адчынілі пры аддзяленні мытні летам, перадусім для кіроўцаў, што праязджаюць праз горад. Адвялі пад гасцініцу другі паверх — шэсць двухместных і аднаместны нумары. За суткі з чалавека — 15 даляраў (150 рублёў), жывеш ты адзін у нумары, ці ўдвох. Але як засяляешся, а
Можна зняць нумар на палову сутак, праўда, без сняданка. У нумары ёсць тэлевізар. У ім недзе пад 20 каналаў, але сярод расійскіх, украінскіх, двух прыднястроўскіх — ніводнага малдоўскага.
Відаць, каб не пасеяць зерня сумнення ў прыднястраўчанаў. Затое ўласнае прапаганды больш чым дастаткова, нават у навінах спорту.
Амаль кожны з выступоўцаў (былі сюжэты пра веславанне, юніёрскі гандбол, дзіцячы тэніс) лічыў за лепшае падкрэсліць правільную і дальнабачную палітыку прыднятроўскага кіраўніцтва ў галіне спорту. Беларускія тэлеканалы ў параўнанні з такімі навінамі спорту — узор лібералізму і вольнага слова. Зрэшты і сапраўды, навіны спорту на БТ зроблены вельмі прафесійна: ніякіх зацягнутых сюжэтаў, паўтораў ды інш.
Усеагульная падазронасць
Напружыла, значная колькасць "ціхароў" і празмерная пільнасць у горадзе. На стадыёне пастаянныя пытанні ад аховы: "А чаго вы туды ідзяце, а навошта?" "Як навошта, мы прыехалі сюды працаваць".
Падчас трэніроўкі БАТЭ падалося, што была празмерная колькасць рабочых, якія стараліся лішні раз выйсці з падсобных памяшканняў і прасачыць куды ты ідзеш. Пры тым, што рабочы дзень скончыўся — трэніроўка пачалася, а
Вось і калі падышлі да вакзала і па няведанні пачалі яго абыходзіць з іншага боку, аператыўна выйшаў супрацоўнік вакзала з сабакам і
Сеў за разгалошванне дзяртайны
Раніцай наступнага дня пасля сняданку, што ўваходзіў у аплату за нумар (тры смажаныя яйкі, тры кавалкі хлеба і чай) выбраліся ў горад. Вырашылі яго збольшага абследаваць — а раптам з вечара ў нас пра Ціраспаль склалася памылковае ўражанне.
Зайшлі ў інфармацыйнае агенцтва "Новый
Каму і дзе ён яе разгалосіў, невядома, бо суда яшчэ не было. Але ўтрыманне пад вартай пастаянна працягваюць, і калі будзе суд толькі ніхто не ведае.
Мясцовыя журналісты былі вельмі акуратныя ў сваіх суджэннях. Ну і мы збольшага пра Беларусь ім распавядалі і абмяркоўвалі будучы футбол.
Грошай на выданне няма
Прыязджаючы ў той ці іншы горад, купляю альбом ці кнігу пра гэты
У Ціраспалі немагчыма не тое, што купіць альбом ці кнігу пра горад або агулам аб Прыднястроўі, але немагчыма набыць набор сучасных паштовак, не кажучы ўжо пра традыцыйныя магніцікі на лядоўню.
Толькі ў музеі горада знайшлі брашуры і паштоўкі, выдадзеныя ў пачатку
Кнігі, прысвечаныя Прыднястроўскаму канфлікту ў пачатку
Сапраўдныя баі ішлі ў Дубасарах. Парканах, Бендэрах. Але менавіта ў Ціраспалі зроблены вялікі манумент у памяць пра ахвяры канфлікту
Бендэры
Адпраўляемся ў Бендэры — горад на правым беразе Днястра, ці не адзіны, што кантралюецца Малдовай на тым беразе. Да 1940 г. Бендэры (Цігіна) былі румынскімі, але пасля вайны сюды прыехала шмат рускіх, украінцаў, малдаванаў з левага берага. Дарэчы, у Бендэрах — найбольшая ў Малдове суполка беларусаў (мясцовае аб’яднанне налічвае больш за 700 чалавек).
Ад Ціраспаля да Бендэраў ходзіць тралейбус (маршрут № 19). Ехаць 15–20 хвілінаў. Кошт — 1 рубель 80 капеек. Тралейбусы — мінскія. Некалі наша сталіца падарыла Ціраспалю некалькі машынаў. Такія — з трыма дыягальнымі палоскамі — хадзілі ў нас па маршруце №33. На некаторых машынах — надпіс "Мінчане — ціраспальчанам".
З 19 па 21 чэрвеня 1992 г. у Бендэрах адбылася знакамітая бітва за горад, калі малдоўскія салдаты імкнуліся ўзяць горад, які заявіў пра сваю незалежнасць ад Кішынёва. Бендэрчане з дапамогай
Да гэтага часу на вуліцах Леніна і Першамайскай, Суворава захаваліся дамы са слядамі ад куляў. На адной з вуліц, проста ля ходнікаў — магіла загінуўшага. Сваю смерць ён знайшоў 20 чэрвеня 1992 г. Баі былі сур’ёзныя.
Але Бендэры розняцца ад Ціраспаля ў лепшы бок. Горад выглядае больш заможным, больш сонечным, утульным. Можна нават знайсці сучасныя паштоўкі і кнігу пра горад.
Перад заходам сонца тым жа тралейбусам вяртаемся ў Ціраспаль. Месцы для журналістаў на трыбунах знаходзяцца на
За журналісцкім шэрагам — шэраг для мясцовай эліты, паводле трапнай заўвагі Сяргея Новікава з "Прессбола" — партгасактыву. Яны застаўляюць увесь свой шэраг пластыкавымі стаканчыкамі з каньяком. Чым бліжэй да канца матча, тым іх каментарыі становяцца больш экспрэсіўнымі. Апошнія тры хвіліны мат з іхнага боку ў дачыненні да беларускіх футбалістаў і беларусаў не сціхае.
Фінальны свісток — і стаўленне з іх боку кардынальна мяняецца. Яны віншуюць нас з перамогай, прапануюць выпіць за БАТЭ (нам нельга, мы пры выкананні:)), абяцаюць прыехаць у Мінск 4 лістапада.
Пасля гульні адразу выязджаем аўтобусамі ў аэрапорт Кішынёва. Той жа КПП. Пашпарты нешта доўга не прыносяць. Нехта жартуе: "Толькі б не пад’ехалі фаны БАТЭ і не кінулі ў КПП фаер, інакш завіснем мы надоўга".
Нарэшце прыязджаем у аэрапорт. Такое уражанне, што рэйсаў столькі ж колькі ў мінскім. Самы папулярны рэйс — на Бухарэст — тры разы на дзень.
Нарэшце загружаемся ў самалёт, камандзір экіпажу віншуе БАТЭ з перамогай (персанальна Сяргеяў Сасноўскага і Верамко) і за 1 гадзіну 20 хвіліну далятаем да Мінска, які сустракае нас +1 градусам цяпла. У Ціраспалі ў сераду было +18–20.
Бывай, Прыднястроўе! Краіна, дзе не рэкамендуецца гуляць па вуліцах з фотаапаратам і, крый божа, здымаць будынкі дзяржустаноў, вакзала, бо можна нарвацца на цікавасць супрацоўнікаў міліцыі і дзяржслужбаў. Не рэкамендуецца здымаць будынкі МУС і мясцовага КДБ.
Большасць прыднястроўчанаў маюць расійскае, украінскае ці малдоўскае грамадзянства. Бо нават у "братняй Расіі", грамадзянства ПМР няважнае.
Малдова нядаўна была прызнаная справаздачай Global Wealth банкам Credit самай беднай краінай Еўропы.
Сярэдні памер маёмасць жыхара Малдовы складае 2,5 тыс. даляраў (ва Украіне — 2 700, Беларусі — 6 тыс., Расіі — 10 тыс., у Венгрыі — 12 тыс.). Праўда, згодна са справаздачай банка за апошнія 10 гадоў сярэдні жыхар Малдовы павялічыў свае багацці ў 4 разы.
Прыднястроўе выглядае яшчэ больш бяднейшым, чым Малдова.
Тут мала людзей з мабільнікамі на вуліцах, у тралейбусе на Бендэры так ніхто па тэлефоне не загаварыў.
Кішынёўская прэса піша, што з 730 тыс. жыхароў ПМР па стане на 1990 г., засталіся 380 тыс. Астатнія бягуць, хоць у не на шмат багацейшую Украіну. Сярэдні заробак у Прыднястроўі — -
За кошт чаго выжывае краіна? За кошт субсіцый з боку Расіі, тут дзейнічае адзяленне "Единой России", а таксама нізкіх — калі наогул такія ёсць — мытных пошлін. Згаданы вышэй журналіст з "Новага рэгіёна" расказаў, што вельмі шмат машын з прыднястроўскімі нумарамі ездзіць па Кіеве. Танней купіць і аформіць машыну ў Ціраспалі, дзе цэннік у
Рэспубліка так і засталася ў канцы
Па-малдоўску і ў англійскім варыянце Прыднястроўе - гэта Трансністрыя. Вельмі трапнае значэнне, краіна так і застыла ў трансе і перабывае ў ім ужо 20 гадоў.