Мінская сям'я кінула горад і разводзіць коз на хутары бліз Дзяржынска
23.10.2010 18:23
—
Новости Общества
Мінчанка Галіна, педагог па адукацыі, і думаць ніколі не думала, што будзе жыць на хутары. Дзмітрый жа, хоць і быў "кватэрным" дзіцем, колькі сябе памятае марыў пра ўласны дом. Але пабудаваць апошні за капеечную зарплату, якую ў пачатку 90-х плацілі на заводзе электронікі, было нерэальна...
"90 коз даілі з мужам у чатыры рукі"
— Складаныя былі часы, — уздыхае Дзмітрый Крылоў. — Школьнік, які падпрацоўваў на запраўцы, і тое больш атрымліваў, чым дыпламаваны спецыяліст на заводзе. Мяне, зразумела, такое жыццё не задавальняла, вось і вырашыў зрабіць крок у бок сваёй мары — паспрабаваць сябе ў якасці фермера.
18 гадоў таму на месцы, дзе зараз размяшчаецца фермерская гаспадарка "ДАК", было голае поле. Ні праехаць, ні прайсці.
— Першыя гады ўзімку, калі замятала ўсё скрозь, на лыжах за тры з паловай кіламетры ў краму, якая знаходзіцца ў бліжэйшай вёсцы, ездзіў, — распавядае гаспадар. — Паступова праклалі дарогу, правялі электрычнасць, ваду. У 97-м пачалі будаваць ферму для свіней.
Апошнімі Крыловы займаліся больш як тры гады. Да таго часу, пакуль, на сваю бяду, не прывезлі племянных свінак з Рагачова. Але ж хто мог ведаць, што яны былі хворыя... У Крыловых тады яшчэ было мала вопыту.
— Адным словам, больш страцілі, чым зарабілі, — рэзюмуе суразмоўца. — Ды і зерне раптоўна падаражэла. Жыццё прымусіла шукаць нешта іншае, эксклюзіўнае.
Думка займацца "казіным" бізнэсам прыйшла падчас чарговага наведвання прадуктовай крамы. На вочы патрапілася казінае малако, якое на той час каштавала ажно 17 тысяч. А чаму б і не? — падумалі Крыловы. І пачалі скупляць "Белак" (так у той час клікалі на вёсцы практычна ўсіх белых коз) у мясцовага насельніцтва.
З цягам часу кампанію Белкам склалі літоўскія і латышскія козы зааненскай малочнай пароды. Праўда, такія мянушкі, як Ёнас, Юзэф альбо Кірас, на ферме Крыловых не прыжываліся. Таму называлі коз на свой капыл — Архіп, Каця, Рамашка...
— Па першым часе кожнай казе давалі мянушку, — уступае ў размову Галіна Крылова. — Зараз іх у нас больш як 250 (з іх 190 дойных. — Н.Д.), дзе ж усіх запомніш.
На дасягнутым фермеры спыняцца не збіраюцца. У планах — павялічыць колькасць дойных коз да 300 (!). Ужо і сучаснае абсталяванне закупілі для новай даільнай залы.
— Усё самае складанае засталося за плячыма, — усміхаецца гаспадыня. — Зараз у нас ёсць не толькі даільныя апараты, але і даяркі. А былі ж часы, калі ўручную даілі 90 гадаванак. У чатыры рукі з мужам. І дзеці, як маглі, дапамагалі. Так што, калі не дай бог, адключаць электрычнасць, то, паверце, не прападзём (пераглядваюцца).
Тэрапія казіным сырадоем
Сёння няма патрэбы даказваць, наколькі карыснае казінае малако. Крыловы ўпэўненыя, што яно павінна стаць здаровай альтэрнатывай кока-коле, неад'емным складнікам харчавання ў дзіцячым садку, пачатковай школе.
— Не сакрэт, што ў некаторых дзетак ёсць алергія на бялок, які ўтрымліваецца ў каровіным малацэ, — кажа Галіна. — У гарадах такіх з кожным годам усё больш і больш. Напрыклад, прывозіла да нас маладая маці з Мінска сваю хваравітую дачушку. Ні дня не прапускала — паіла малечу казіным малаком. І што вы думаеце — неўзабаве дзяўчынка пачала расці, стала менш хварэць.
— Жыла ў нас два тыдні і пенсіянерка, былая настаўніца з Мінска, — дадае Дзмітрый. — Ёй урач параіў знайсці ў вёсцы казу і пажыць там, каб аздаравіць свой страўнік. Раніцай і ўвечары жанчына хадзіла на дойку, дзе выпівала ад сваёй любімай казы шклянку сырадою. Пасля тэлефанавала, казала, што значна лепш сябе адчувае.
І дзеці Крыловых, калі прастынуць, то лечацца выключна казіным малаком з мёдам. А казіны сыр, ёгурт ды тварог уласнага прыгатавання дык і наогул штодзень займаюць пачэснае месца на стале фермераў.
"Адзін, без Галіны, я дакладна не справіўся б!"
Учарашнія гараджане прызналіся, што ў горад іх сёння зусім не цягне. Больш за тое, не разумеюць вясковых людзей, якія праўдамі і няпраўдамі імкнуцца ў сталіцу.
— Многія едуць у Мінск зарабляць грошы, а палічылі б, колькі заробяць, а пасля страцяць на лячэнне шматлікіх захворванняў, — кажа гаспадар. — А якімі грашыма кампенсаваць страчаных дзяцей, якія, пакуль бацькі на заробках, невядома чым і дзе займаюцца?..
Галіна прызналася, што спачатку ёй, як жанчыне, спешчанай гарадскім камфортам, было нялёгка прызвычаіцца да вясковых умоў.
— І, зразумела, там усё на месцы: і бальніца, і школа, і крама..., — кажа спадар Крылоў, пазіраючы на жонку. — А тут у тайгу, у глухі куток закінулі — ні людзей, ні зносін.
— Дзіма, якая ж гэта глухмень? Паўгадзіны — і ты ў горадзе. Часам, каб дабрацца з аднаго канца Мінска ў другі, больш часу страціш.
— Гэта ж мае словы, — усміхаецца Дзмітрый.
— Вось бачыце, і вокам не паспела міргнуць, як муж мяне пераканаў (смяюцца разам) . Насамрэч мы жывём тут, на хутары, не горш, чым у горадзе. Тэлефоны зараз ва ўсіх мабільныя. Інтэрнэт у нас ёсць. Ды і Дзіма на ўсе рукі майстар. Ён без праблем і крэсла змайструе, і водаправод парамантуе... У яго нават мянушка з дзяцінства характэрная — Самаробкін.
— Прычым яна да мяне прыліпала тройчы, — удакладняе фермер. — Першы раз у школе, другі ў арміі, а пасля ў вучылішчы. У мяне з дзяцінства такое перакананне: калі нешта адзін чалавек зрабіў, то іншы — зможа разабрацца (на секунду задумваецца)... Але адзін, без Галіны, я дакладна не справіўся б!
Галіна цвёрда перакананая, што фермерскі бізнэс — сямейная справа. Але вось ці будуць дзеці займацца козамі, яшчэ пытанне... Старэйшая дачка зараз вучыцца ў Віцебску на псіхолага, сярэдняя атрымлівае эканамічную спецыяльнасць у Мінску, малодшая — яшчэ ў школе.
— Жывёл любяць усе як адна, — кажа галава сямейства. — Але звязваць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай не хочуць.
— Дзіма, давай не будзем загадваць. Я ж сама ніколі і падумаць не магла, што буду разводзіць коз...
"Ад казлянят дзяцей за вушы не адцягнуць"
У гаспадарцы Крыловых працуе 10 наёмных работнікаў, большасць прыязджае з раённага цэнтра.
— Дзіма — прамы чалавек: сказаў — як адрэзаў, — адзначае Галіна. — Таму людзі (асабліва гэта характэрна для нас — ранімых жанчын) крыўдзяцца. Мне даводзіцца згладжваць усе канфлікты і непаразуменні. У гэтым, безумоўна, дапамагае педагагічны талент.
Галіну, паводле слоў мужа, з фермы не выцягнуць. Гатовая ўсё рабіць замест даярак.
— Я не аматар працы ад усходу і да заходу сонца. І жонку адвучваю. Стараемся пабудаваць бізнэс такім чынам, каб не загінацца на ім. Трэба ж і адпачыць, і дзецям увагу ўдзяліць.
— У малодшай жа зараз і музычная школа, і алімпіяда, і пераходны ўзрост, — падхоплівае думку мужа Галіна. — Хочацца і для свайго развіцця нешта зрабіць. Вось мне, прынамсі, нядрэнна было б падцягнуць сваю англійскую мову. На гэту думку падштурхнулі кантакты з амерыканскім валанцёрам. Ён, прафесар універсітэта, таксама разводзіць коз. А паколькі ў Беларусі, на жаль, няма ветурачоў, якія спецыялізаваліся б выключна на козах, то інфармацыя адносна лячэння, якой падзяліўся гэты фермер, была для нас надзвычай каштоўнай.
Самім Крыловым за мяжу атрымліваецца выбрацца не так часта, як хацелася б. Галіна з дзецьмі летась ездзіла на мора ў Румынію на два тыдні. Дзмітрый жа выбраўся адпачыць пад Адэсу першы раз за сем гадоў толькі сёлета.
— Разам мы пакуль не можам надоўга кудысьці паехаць, — кажа фермер. — Але гэта часова. У планах — падабраць такога адказнага чалавека, якому без ваганняў можна было б даверыць нашых козачак.
Сярод планаў на будучыню — і агратурызм.
— А чаму б і не? — задае пытанне Дзмітрый і тут жа на яго адказвае. — Месца добрае: возера за 100 метраў ад дома, лес, бабры плаціну будуюць непадалёку, цішыня. Зімой — лыжнікам раздолле. Увесну — аматарам салаўіных спеваў.
— А вы б бачылі, як радуюцца сустрэчы з нашымі дабрадушнымі гадаванцамі маленькія дзеці нашых сяброў, — дадае Галіна. — Іх ад казлянят за вушы не адцягнуць.
Прыехала машына па малако, і гаспадар на нейкі час пакінуў нас. Я ж не ўтрымалася і, карыстаючыся магчымасцю, запыталася ў Галіны пра сапраўднае жаночае шчасце.
— У мяне для гэтага ўсё ёсць, — не раздумваючы, адказала яна. — Любімы муж, добрыя, здаровыя дзеці. Што датычыцца Дзімы, за гэтым чалавекам я смела б паехала і ў Сібір, і на край свету хоць коз разводзіць, хоць паўлінаў. Бо ведаю, што за такім мужам я нідзе не прапала б.
Фота аўтара