Рэальная зарплата ў верасні 2010 года паменшылася на
У
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у верасні 2010 года склала 1 млн. 305,1 рублёў і ў параўнанні са жніўнем 2010 года павялічылася на 1,4%, ці на 18,3 тыс. рублёў. У той жа час спажывецкія цэны выраслі на 1,6%. У
На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя заработная плата ў верасні склала 1 млн. 461,3 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 1 млн. 788,5 тыс., у арганізацыях транспарту — 1 млн. 530,5 тыс., сельскай гаспадаркі — 879,2 тыс., гандлю і грамадскага харчавання — 1 млн. 126,8 тыс., ва ўстановах аховы здароўя — 1 млн. 5,8 тыс. рублёў, у тым ліку ўрачоў — 1 млн. 692,4 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — 956,9 тыс.; ва ўстановах адукацыі — 903,9 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 1 млн. 47,7 тыс.,
Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў верасні па асобных галінах быў зафіксаваны ў навуцы і навуковым абслугоўванні — 1 млн. 802 тыс. рублёў,
мінімальны — у работнікаў сацзабеспячэння — 794 тыс. рублёў.Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў верасні быў адзначаны ў Мінску — 1 млн. 678,7 тыс. рублёў, мінімальны — у Віцебскай вобласці — 1 млн. 156,5 тыс. рублёў. У Брэсцкай вобласці сярэдняя зарплата склала 1 млн. 178,5 тыс. рублёў, Гомельскай — 1 млн. 232,1 тыс., Гродзенскай — 1 млн. 203,9 тыс., Мінскай — 1 млн. 128,5 тыс., Магілёўскай — 1 млн. 188,9 тыс. рублёў.
Марына Носава, БелаПАН