АБЗАЦ

Источник материала:  

 Споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ганаровага акадэміка Пецярбургскай акадэміі навук, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Івана Буніна.

 У Столінскім раёне п'яны кіроўца аўтамабіля збіў п'янага веласіпедыста, які атрымаў цяжкія траўмы. Аварыя адбылася на скрыжаванні вуліц у вёсцы Хорск. Кіроўца машыны "Опель-Мантэрэй" 45-гадовы жыхар вёскі Туры пры выездзе на галоўную дарогу ўчыніў наезд на 25-гадовага аднавяскоўца, які ехаў на веласіпедзе. Малады чалавек з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломамі касцей чэрапа змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Кіроўца аўтамабіля затрыманы.

 У Пінску на прыпынку грамадскага транспарту загарэўся рэйсавы аўтобус. Пра пажар у аўтобусе выратавальнікам паведаміў яго кіроўца. Да месца здарэння былі накіраваныя дзве аўтацыстэрны і аўтамабіль хуткага рэагавання. Кіроўца і ўсе шэсць пасажыраў аўтобуса пакінулі яго да прыбыцця ратавальнікаў. Пажар быў ліквідаваны за чатыры хвіліны. Агнём знішчаны салон аўтобуса і пашкоджаны маторны адсек. Як мяркуецца, прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі.

 Адзін чалавек загінуў і тры атрымалі траўмы 21 кастрычніка ў выніку ДТЗ у Мінскім раёне. Аварыя адбылася непадалёк ад пасёлка Гатава. 23-гадовы кіроўца "Таёты Ярыс ", у якога не было права кіравання аўтатранспартам, выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў аўтапоезд "Рэно" з украінскімі нумарамі. У выніку кіроўца легкавой аўтамашыны загінуў, а трое пасажыраў 22—23 гадоў, якія ехалі з ім, атрымалі траўмы і змешчаныя ў бальніцу.

 20 кастрычніка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, у непасрэднай блізкасці ад беларуска-ўкраінскай мяжы, гомельскія памежнікі затрымалі 31 грамадзяніна Украіны. Сярод парушальнікаў — сямёра дзяцей. Як мяркуецца, украінцы планавалі збіраць журавіны. Праз некалькі гадзін пасля затрымання парушальнікі мяжы былі перададзеныя ўкраінскім памежнікам.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ  

 У Кітаі знойдзены сабака, які ходзіць толькі на дзвюх нагах. Мініяцюрны пінчар Лу Лу адрозніваецца ад усіх іншых сабак тым, што амаль з самага нараджэння ходзіць на задніх лапах. Яго ўладальнік Чжоу Гуаншан і сам не ведае, чаму жывёлка выбрала такі незвычайны спосаб перасоўвання. Пінчар заваяваў прыхільнасць мясцовых жыхароў у правінцыі Хэнань тым, што яго можна часта ўбачыць на прагулцы ў вертыкальным становішчы, ды яшчэ з сумачкай ці цацкай у "руках".

 У легальных прастытутак Іспаніі з'явілася ўніформа. Знешне яна вельмі нагадвае вопратку камунальных службаў. Насіць ярка-жоўтыя камізэлькі "жрыц кахання" абавязалі паліцэйскія. Штраф за з'яўленне на працоўным месцы без камізэлькі — 40 еўра. Вартавыя парадку гавораць, што гэтага патрабуе закон бяспекі дарожнага руху. Усе, хто працуе паблізу трасы ў цёмны час сутак, павінны насіць спецадзенне са святлоадбівальнымі элементамі. Між тым самі "працаўніцы" нічога не маюць супраць — новая яркая ўніформа толькі прыцягвае ўвагу кліентаў.

 Брастаўчанін 1979 г.н. і яго 5-месячны сын загінулі ў ДТЗ ва Украіне. Трагедыя адбылася 21 кастрычніка ў Кіраваградскай вобласці. Грамадзянін Беларусі на аўтамабілі "Фальксваген-Пасат" не вытрымаў бяспечнай дыстанцыі і сутыкнуўся з грузавіком MАN, што ішоў наперадзе. Іншамарка вылецела на сустрэчную і перавярнулася, а пасля гэтага яе літаральна змялі тры грузавыя фуры. У выніку 31-гадовы ўраджэнец Брэсцкай вобласці і 48-гадовая бабуля яго дзіцяці (па лініі жонкі) загінулі на месцы, грудное дзіця памерла ў бальніцы. У той жа час жонка кіроўцы атрымала толькі драпіны: яе выкінула з машыны на ўзбочыну.

←Развітанне з Паўлам Лойкам у нядзелю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика