ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Ва ўкраінскім Кіраваградзе перад прыездам кіраўніка дзяржавы Віктара Януковіча адбыліся адразу тры выбухі.
У ноч на пятніцу зламыснікі атакавалі міліцыю, пракуратуру і будынак абласнога суда. Злачынцы заклалі ў гэтых аб'ектах выбуховыя прылады, зробленыя з выкарыстаннем снарадаў Другой сусветнай вайны. У выніку выбухаў ахвяр і сур'ёзных разбурэнняў няма.
Самая сучасная падлодка Вялікабрытаніі села на мельАтамная падводная лодка "Аст'ют" ВМС Вялікабрытаніі села на мель у раёне заходняга ўзбярэжжа Шатландыі.
У міністэрстве абароны Вялікабрытаніі факт інцыдэнту пацвердзілі, падкрэсліўшы, што ядзернай небяспекі ён не ўяўляе. Пацярпелых сярод экіпажа атамахода няма, а сама лодка застаецца герметычнай. Падлодка "Аст'ют" з'яўляецца найноўшай сярод іншых АПЛ брытанскіх ВМС. Водазмяшчэнне гэтай лодкі — 7800 тон, даўжыня — 97 метраў, экіпаж складае каля 100 чалавек.
ЗША страцілі код ад "ядзернага чамаданчыка"Пад сур'ёзны ўдар паставіў ЗША Біл Клінтан. На працягу некалькіх месяцаў ядзерная бяспека краіны была пад пагрозай. Як стала вядома, у 2000 годзе супрацоўнікі Белага дома страцілі коды ад ядзернага чамаданчыка.
Так сцвярджаецца ў кнізе "Без збянтэжанасці", якую напісаў генерал Х'ю Шэлтан. Ён у свой час займаў самую высокую пасаду ў ваеннай іерархіі Злучаных Штатаў — узначальваў Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў. Сакрэтныя коды правяраюць і мяняюць кожныя чатыры месяцы. Калі прыйшоў час мяняць коды, прэзідэнцкі памочнік прызнаўся, што іх у яго няма вось ужо некалькі месяцаў. Што да самога Біла Клінтана, дык генерал упэўнены, што ў прэзідэнта кодаў не было, і кіраўнік дзяржавы паняцця не меў пра тое, што яго саветнік згубіў каштоўныя звесткі.
Бюстгальтар за 2 мільёныБразільская мадэль Адрыяна Ліма прадставіла ў нью-ёркскім буціку Vіctorіa's Secret бюстгальтар коштам 2 млн долараў, інкруставаны дыяментамі, сапфірамі і іншымі каштоўнымі камянямі агульнай вагой у 142 караты. Супербюстгальтар быў выстаўлены ў Нью-Ёрку за некалькі дзён да правядзення моднага паказу.