Падчас акцыі ахвотныя змогуць набыць дровы па сімвалічных цэнах

Источник материала:  

У добраахвотнай акцыі Міністэрства лясной гаспадаркі "Наш чысты лес", што запланаваная на 23 кастрычніка, будуць браць удзел каля 10 тысяч чалавек.

Дарэчы, як удакладніла карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар міністэрства Ружэна Навіцкая, у месцах, дзе будуць весціся работы па добраўпарадкаванні, усе ахвотныя — члены садаводчых таварыстваў, вяскоўцы з навакольных населеных пунктаў — змогуць па сімвалічных цэнах набыць на дровы ветравальна-бураломную драўніну. На месцы будзе прысутнічаць бухгалтар лясніцтва, якому адразу на месцы наяўнымі грашыма па квітанцыі можна будзе аплаціць неабходны чалавеку аб'ём драўніны. Калі такі грамадзянін цалкам самастойна будзе займацца нарыхтоўкай дроў: прыедзе на сваім транспарце, будзе сам выцягваць ствалы, пілаваць іх як яму патрэбна і грузіць у транспарт, тады адзін кубічны метр драўніны будзе каштаваць такому нарыхтоўшчыку ад 400 да 500 рублёў у залежнасці ад пароды драўніны. Самая "дарагая" — бяроза, 490 рублёў за кубаметр. Калі ж ахвотнаму такім чынам падчас нарыхтоўкі дроў спатрэбіцца дапамога брыгады з лясніцтва, тады выпісаць іх будзе каштаваць 13-15 тысяч за кубічны метр.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Развітанне з Паўлам Лойкам у нядзелю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика