Лукашэнка зноў нагадаў пра «ліхія 1990-я»
22.10.2010 16:12
—
Новости Общества
Сёння Беларусь лічыцца спакойнай краінай, востравам міру і стабільнасці, дзе людзі адчуваюць сябе ўпэўненымі ў заўтрашнім дні.
Гэта адзначыў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з удзельнікамі Усебеларускай акцыі «Пытанне прэзідэнту».
Звяртаючыся да моладзі, ён адзначыў: «Тое, што вы маеце, успрымаецца як належнае. Вам, напэўна, цяжка ўявіць, што можа быць інакш. Але ж усё пазнаецца ў параўнанні. Вы наўрад ці добра помніце тое, што было пасля распаду Савецкага Саюза». «Вашы бацькі помняць, што адбывалася, калі наша краіна толькі набыла незалежнасць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Было нялёгка, але мы далі сабе слова, што мы пабудуем краіну, у якой будзе камфортна жыць людзям, і будучыя пакаленні будуць ганарыцца сваёй зямлёй і сваёй краінай. Мы нямала ў гэтым напрамку зрабілі і нават у чымсьці дасягнулі поспехаў».
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА