Панове, да нас едзе санітар

Источник материала:  
21.10.2010 20:42 — Новости Общества

Галоўны санітарны ўрач Расіі Генадзь Анішчанка ў бліжэйшы тыдзень можа наведаць Беларусь для кансультацый па запрашэнні беларускага міністра, паведамляе tut.by з спасылкай на "Российскую газету".

Нагадаем, шырокую вядомасць у Беларусі Генадзю Анішчанка прынесла леташняя "малочная вайна". Лічыцца, што менавіта ён выконваў указанні кіраўніцтва Расеі па забароны на продаж беларускай малочнай прадукцыі на тэрыторыі РФ.

У інтэрв"ю "РГ" Анішчанка перакананы, што беларускае малако не знікне з расейскіх прылаўкаў. "Беларускае малако ідзе і будзе ісці да нас, -- сказаў ён. -- Трэба, каб усе дакументы былі аформленыя ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам".

Падзяліцца навіной: 
СМ

←Беларусы, затрыманыя ў Грузіі, вызваленыя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика