За запісы ў блог – у беcтэрміновы адпачынак

Источник материала:  
21.10.2010 18:50 — Новости Общества
Менавіта ў такую сітуацыю трапіў бабруйскі журналіст Дзмітрый Растаеў, які працаваў у «Вячэрнім Бабруйску» і супрацоўнічае з мінскай «Белгазетай».

За запісы ў блог – у беcтэрміновы адпачынак
Д.Растаеў.

20 кастрычніка кіраўніцтва «Вячэрняга Бабруйску» прапанавала журналісту напісаць заяву на адпачынак. Аб гэтым Дзмітрый Растаеў напісаў у сваім блогу , дадаўшы, што такая нечаканая просьба стала вынікам выкліку заснавальніка газеты Валянціна Сысоя ў Бабруйскі гарвыканкам на гутарку з адказным за ідэалогію Міхаіла Кавалевіча. Той паказаў заснавальніку падборку раздруковак з ЖЖ і «Белгазеты» і заявіў: «Альбо Растаеў перастае друкавацца дзе-кольвек, акрамя як у вас, альбо самі разумееце…».

Пасля гэтага кіраўніцтва «Вячэрняга Бабруйску» і было вымушана «папрасіць» Растаева пайсці ў бестэрміновы адпачынак, бо ён ад спынення супрацоўніцтва з мінскім выданнем адмовіўся.

«Гэта не віна рэдактара газеты, і не віна яе заснавальніка. Яны паднявольныя людзі.

З імі подла паступілі чыноўнікі, выклікаўшы не мяне асабіста, а маё начальства, прымусіўшы іх аказаць ціск на мяне. Кіраўніцтва «Вячэрняга Бабруйску» я ведаю вельмі даўно — з пачатку 90-ых. Мы разам пачыналі, гэта мае сябры,« — распавёў у гутарцы з «НН» сам журналіст.

Заснавальнік «Вячэрняга Бабруйску», Валянцін Сысой, прызнае факт уціску з боку гарадскіх уладаў.

«Так, маімі рукамі хацелі націснуць на яго. Але мы не маем выбару — у нас на рахунку ў гэтым годзе ўжо ёсць адно папярэджанне Мінінфармацыі, нашы журналісты акрэдытаваныя пры гарвыканкаме», —

зазначыў В.Сысой у размове з прэс-службай Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Пакуль Дзмітрый Растаеў спадзяецца на тое, што яго адпачынак скончыцца пасля прэзідэнцкіх выбараў, але спыняць публікацыю кампраметуючых чыноўнікаў і ўладу матэрыялаў не збіраецца. «Нельга сказаць, што мяне адмыслова перад выбарамі вырашылі заставіць замаўчаць. Усё даўно накаплівалася. Але я яшчэ маю дастаткова матэрыялаў, якія не спадабаюцца нашым уладам і буду іх публікаваць далей», — гаворыць журналіст.

Падзяліцца навіной: 
Алесь Пілецкі

←Онищенко работает с 4-х утра и не ходит в отпуск

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика