Беларусаў арыштавалі ў Грузіі за незаконнае знаходжанне ў Абхазіі

Источник материала:  
21.10.2010 16:00 — Новости Общества
Грамадзяне Беларусі, муж і жонка Сямён і Ірына Дзячок з Брэста, арыштаваны грузінскай паліцыяй за «незаконнае знаходжанне на акупіраванай Расіяй тэрыторыі Абхазіі». Аб гэтым паведаміў сябар сям’і Дзмітрый Дардзюк.

Паводле яго слоў, яшчэ летам Сямён і Ірына накіроўваліся аўтастопам у Афрыку і яшчэ летам выехалі з Беларусі ў Расію. Іх арыштавалі пры спробе трапіць з Абхазіі ў Грузію. «З 2 кастрычніка яны знаходзяцца ў грузінскай турме», — сказаў Дардзюк. Ён таксама паведаміў, што аб сітуацыі праінфармавана беларускае дыппрадстаўніцтва ў Грузіі.

Нагадаем, падобны інцыдэнт меў месца летам 2009 года, калі грамадзянка Беларусі правяла ў грузінскай турме каля 50 дзён за незаконнае знаходжанне на тэрыторыі Грузіі.

Згодна з грузінскім заканадаўствам, такое правапарушэнне караецца турэмным зняволеннем тэрмінам ад трох да пяці гадоў або штрафам ад 3 да 5 тысяч долараў.

Вызваліць жанчыну тады ўдалося толькі пасля ўмяшання дыпламатаў, а неўзабаве пасля інцыдэнту МЗС Беларусі «настойліва рэкамендаваў» беларусам улічваць палажэнні грузінскага заканадаўства пры планаванні паездак у Абхазію і Паўднёвую Асецію.

«Уезд іншаземцаў у Абхазію і Паўднёвую Асецію дапускаецца выключна з напрамкаў Зугдзіцкага і Гарыйскага муніцыпалітэтаў. Пранікненне ў Абхазію і Паўднёвую Асецію з усіх іншых напрамкаў без спецыяльнага дазволу грузінскіх улад забараняецца і караецца ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Грузіі», — адзначалася ў паведамленні прэс‑службы МЗС.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Брест преодолевает языковые барьеры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика