Крылатыя вандроўнікі
21.10.2010
—
Новости Общества
У ходзе Еўрапейскіх асенніх дзён назірання за птушкамі па краіне ўлічана больш за 50 тысяч пярнатых
Звычайна акцыі такія праходзяць у еўрапейскіх краінах у першыя тры дні кастрычніка. Сёлета пад час дзён наглядаў за птушкамі ў Беларусі ўлічана больш за 50 тысяч пярнатых 135 відаў. Акцыя традыцыйна ладзіцца прадстаўнікамі міжнароднай арганізацыі Birdlife International з мэтай "адцягнуць людзей ад паўсядзённых клопатаў і звярнуць іх увагу на прыроду, праблемы пярнатых". Сёлета мерапрыемства праходзіла з удзелам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства адукацыі. Удзельнікі акцыі фіксавалі віды птушак, якія трапілі ў поле іх зроку, іх колькасць і паведамлялі звесткі нацыянальнаму арганізатару акцыі.
Па словах прадстаўніка грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Дзяніса Кіцеля, у Беларусі найболей часта сустракаюцца шэрая варона, звычайны шпак, качкі. Сярод рэдкіх відаў адзначаліся вялікія белыя чаплі і арланы. Да таго ж у Мінску назіралі малую валасянку, на вадасховішчы ў Маларыцкім раёне — сокала-сапсана, у Брэсце — сокала-пустэльгу.
Усяго ў Еўрапейскіх асенніх днях наглядаў за птушкамі ў 28 краінах, што падтрымалі акцыю, удзельнічала больш за 50 тысяч чалавек, якія ўлічылі каля 2 мільёнаў 700 тысяч птушак. Між іншым, Беларусь заняла трэцяе месца па колькасці ўдзельнікаў акцыі: каля чатырох тысяч чалавек. На першым месцы Іспанія, дзе заявіла пра сябе 31 тысяча ўдзельнікаў, на другім — Швейцарыя: больш за 6 тысяч чалавек.
Насця Круталевіч