Ацякаюць ногі — не стой на месцы

Источник материала:  

У многіх з нас жыццёвы распарадак звязаны з каласальнай нагрузкай на ногі — даводзіцца шмат хадзіць, стаяць. А гэта і боль, і ацёкі, і стомленасць у канцы дня. Скарыстайцеся рэкамендацыямі спецыялістаў — яны ў значнай ступені дапамогуць вашым стомленым ножкам.

Ацякаюць ногі — не стой на месцыКалі ў вас заўсёды халодныя ногі або з’явілася ацёчнасць, вам дапамогуць кантрасныя ванначкі: спачатку 2 хвіліны патрымайце ногі ў цёплай вадзе, затым на некалькі секунд апусціце іх у халодную. Працэдуру варта паўтарыць 2—3 разы, завяршыўшы абавязкова халодным апалоскваннем. Такія ванначкі паляпшаюць кровазварот ног, умацоўваюць сасудзістую сістэму і павышаюць імунітэт.

Заспакаяльнае і асвяжальнае дзеянне акажуць ванначкі з марской соллю.

Зняць стомленасць і напружанне ў нагах дапамогуць таксама ванначкі з мятай. Прымаць іх трэба на працягу 20 хвілін, а тэмпература вады не павінна апускацца ніжэй за 38 градусаў.

Калі ногі стамляюцца, ім дапаможа спецыяльная штовячэрняя гімнастыка. Практыкаванні выконваюцца басанож:

пахадзіце на дыбачках, на пятках;

седзячы, пальцамі ног падымайце маленькія рэчы і ступнямі качайце круглыя прадметы (бутэлечку або мячык);

пахадзіце на вонкавых бакавых паверхнях ступняў;

рукі — на таліі, 10—15 разоў падыміцеся на насочкі.

Не насіце абутак на занадта высокім абцасе і цеснае сцягвальнае адзенне — гэта ўскладняе кровазварот.

Калі ногі празмерна пацеюць, ім трэба надаваць павышаную ўвагу: пры недастатковай гігіене існуе рызыка развіцця грыбковай інфекцыі. Карыстайцеся прысыпкай або спецыяльнымі аэразолямі супраць поту; кожны дзень надзявайце чыстыя шкарпэткі. Раз на тыдзень мыйце ногі адварам дубовай кары.

Калі турбуюць мазалі — змазвайце іх на ноч алеем. Можна рэгулярна "частаваць" мазалі свежым сокам цыбулі або прыкладваць кашку са свежай цыбулі і малака. Дапамогуць і павязкі з сырой, надзёртай на дробнай тарцы бульбы або часнаку. Перш, чым рабіць гаючую павязку, мазоль распарваюць у вадзе з соллю.

Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ.

←Сергей Сидорский вручил государственные награды 80 белорусам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика