Вакол мяне кола — малявала яго не я, а Багародзіца мая

Источник материала:  

Калі дружына жаніха і нявесты села, каб ехаць у вясельную дарогу (з нявестай садзіліся яе шаферка, хросныя бацькі ці сваты, з жаніхом — шафер, яго сваты ці хросныя бацькі), бацька і маці нявесты тройчы па сонцы абыходзілі вясельны картэж. Бацька трымаў у руках хатні абраз, маці абсыпала картэж зярняткамі жыта, што сімвалізавала ўтварэнне сімвалічнага кола, якое падчас далейшага руху не павінна парушацца.

У некаторых рэгіёнах вясельны картэж абносілі поўным вядром вады, якую потым вылівалі пад колы першай машыны. Такім чынам маладыя пераходзяць са статусу "хлопец-дзяўчына" ў статус "муж-жонка". Вада нібыта змывае сляды ранейшага жыцця.

Статус вясельнага картэжу прыраўноўваўся да статусу пахавальнай працэсіі — ён таксама непарушны падчас усяго шляху. Заўсёды знайдзіце магчымасць саступіць картэжу дарогу. Калі вы, старонні чалавек, парушаеце цэльнасць вясельнай працэсіі, то бераце на сябе за гэта пэўную адказнасць перад Усявышнім.

Бацькі жаніха і нявесты, як вядома, не маюць права прысутнічаць у загсе падчас рэгістрацыі шлюбу і ў храме падчас шлюбу. Калі ж яны садзяцца ў адну з машын, то тым самым "разрываюць" вышэйназванае сімвалічнае кола. Дый рытуальнага сэнсу ў іх прысутнасці ў загсе ці храме таксама няма. Калісьці іх дзяцей прынеслі ў храм хросныя бацькі, якія павінны побач з імі знаходзіцца з таго моманту ва ўсіх абрадавых сітуацыях, уключаючы шлюб.

Задача родных бацькі і маці — блаславіць маладых у новы жыццёвы шлях і сустрэць ля парога сваёй хаты пасля шлюбу.

Пад'язджаць да хаты нявесты, загса, храма і месца правядзення вяселля картэж з маладымі павінен толькі па руху сонца (справа налева).

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

←Сергей Сидорский вручил государственные награды 80 белорусам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика