ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Еўрапейская камісія не стане прадпрымаць якія-небудзь штрафныя меры ў стаўленні Францыі ў сувязі з масавай дэпартацыяй румынскіх і балгарскіх цыган з гэтай краіны. Як заявіла ў Брусэлі камісар ЕС па пытаннях юстыцыі і грамадзянскіх правоў Вівіан Рэдынг, Францыя выканала патрабаванні Еўракамісіі па "цыганскім пытанні", і выканаўчая ўлада ЕС спыняе працэдуру дысцыплінарнага пакарання Францыі за дэпартацыю цыган, так і не завяршыўшы яе, паведамляе Dеutsсhе Wеllе.
Як паведамлялася, Францыя пагадзілася змяніць свае іміграцыйныя законы па патрабаванні Еўракамісіі. У прыватнасці, Францыя абавязалася да пачатку 2011 года ўнесці ў нацыянальнае заканадаўства працэдурныя гарантыі выканання палажэнняў дырэктывы ЕС пра права грамадзян краін-членаў на вольнае перасоўванне. Нагадаем, Прэзідэнт Францыі Мікаля Сарказі ў канцы ліпеня пасля ўчыненых цыганамі беспарадкаў заявіў пра закрыццё больш як 200 цыганскіх лагераў і вяртанні нелегальных імігрантаў-цыган у Румынію і Балгарыю.
Латвійскі дэпутат заклікаў да высялення чужынцаўДэпутат новага Сойма Латвіі Яніс Дамбрава выступіў за высяленне з Латвіі "чужынцаў", нелаяльных латвійскай дзяржаве, паведамляе Mіхnеws. Праўда, спрабуючы змякчыць свае выказванні, парламентарый заявіў, што гэты працэс павінен быць выключна добраахвотным.
22-гадовы Яніс Дамбрава з'яўляецца самым маладым дэпутатам новага парламента, сфармаванага па выніках нядаўніх выбараў. Ён прадстаўляе нацыяналістычны альянс.Дэпутат заяўляе, што не выступае супраць прысутнасці ў Латвіі тых "чужынцаў", якія гатовыя да інтэграцыі. Тым жа, хто "выказвае незадаволенасць латвійскай дзяржавай", па яго словах, "трэба дапамагчы перабрацца ў краіну, дзе яны б пачуваліся добра".
У Ізраілі выстаўлена анімаваная скульптура Арыэля Шарона ў комеАдна з мастацкіх галерэй Тэль-Авіва выставіла "гіперрэалістычную" скульптуру былога прэм'ер-міністра Ізраіля Арыэля Шарона, які пяты год не выходзіць са стану глыбокай комы, паведамілі арганізатары экспазіцыі. Выстава аднаго экспаната адкрыецца для шырокай публікі 21 кастрычніка, але ўжо абмяркоўваецца ў ізраільскім грамадстве, выклікаючы неадназначныя водгукі.
Сівавалосы Шарон намаляваны ў натуральную велічыню на бальнічным ложку. Скульптура, змешчаная ў цёмнай зале, перыядычна расплюшчвае вочы і імітуе дыханне. "Пры дапамозе блізкага асабістага кантакту інсталяцыя прымушае задумацца пра ролю і значэнне постаці лідара ў нашым жыцці — як прыватным, так і нацыянальным", — тлумачыць галерэя "Кішон" творчую задуму берлінскага мастака Ноама Браслаўскага. Ветэран амаль усіх войнаў Ізраіля, аўтар праграмы "размежавання", якая паставіла кропку ў 38-гадовай гісторыі акупацыі сектара Газа, архітэктар "сцяны бяспекі", якая ўтаймавала хвалю палесцінскага тэрору, Арыэль Шарон перанёс 4 студзеня 2006 года шырокі інсульт і ўпаў у кому.