Шэсць гадоў, як забілі Вераніку Чаркасаву

Источник материала:  
20.10.2010 09:04 — Новости Общества

20 кастрычніка спаўняецца шэсць гадоў з дня забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай. Злачынства дагэтуль не расследавана.

Супрацоўніцу недзяржаўнай газэты «Салідарнасць» Вераніку Чаркасаву знайшлі 20 кастрычніка 2004 года мёртвай у сваёй кватэры. На целе было болей за сорак нажавых ранаў.

Следства распрацоўвала толькі побытавую версію забойства. Падазраванымі аб’явілі сына журналісткі Антося і яе айчыма Уладзіміра Мялешку, якія, паводле следства, заходзілі ў дзень забойства да Веранікі. Але тыя сваёй віны не прызналі.

Цяпер падазрэнні з іх афіцыйна знятыя. Новыя падазраваныя не з"явіліся.

Вераніка Чаркасава пахаваная на могілках у Калодзішчах пад Мінскам. У памяць калегі Беларуская асацыяцыя журналістаў запачаткавала творчы конкурс імя Веранікі Чаркасавай.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Мікулевіч

←Белорусским регионам дадут развиваться самостоятельно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика