Журавіны ў "Журавінцы"
20.10.2010
—
Новости Общества
У ганцавіцкай навукова-даследчай станцыі "Журавінка", якая адносіцца да Цэнтральнага батанічнага сада, якраз у гэтыя дні самы масавы збор буйнаплодных журавін. Загадчык станцыі, кандыдат біялагічных навук Мікалай Паўлоўскі лічыць, што сёлета чакаецца адзін з лепшых ураджаяў на плантацыях установы — каля 50 тон.
Ужо больш за 25 тон гэтай карыснай ягады нарыхтавана і прададзена ва ўстановы гандлю. У тым ліку — і на экспарт у Расію. На гэтых фотаздымках адлюстраваны гэтак званы "мокры спосаб" збору журавін. 
Фота Анатоля Клешчука.