20 кастрычніка   — Сусветны дзень статыстыкі

Источник материала:  

Афіцыйная статыстычная дзейнасць у сучасным грамадстве ўяўляе сабой адзін з найважнейшых інструментаў дзяржаўнага кіравання, арыентаваны на атрыманне поўнай, аб'ектыўнай і своечасовай інфармацыі пра сацыяльнае, эканамічнае, дэмаграфічнае і экалагічнае становішча краіны для выпрацоўкі дзяржаўнымі органамі кіраўніцкіх рашэнняў.

Прымаючы пад увагу асноватворнае значэнне ўстойлівага нацыянальнага статыстычнага патэнцыялу, Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый пастанавіла абвясціць 20 кастрычніка 2010 года Сусветным днём статыстыкі, з тым, каб адсвяткаваць шматлікія дасягненні афіцыйнай статыстыкі і асноўныя каштоўнасці служэння, добрасумленнасці і прафесіяналізму.

Глабальная статыстычная сістэма ўпершыню адзначае сваё прафесійнае свята.

Дасягненні беларускай статыстыкі — гэта вынік сумеснай актыўнай працы органаў дзяржаўнай статыстыкі з ключавымі міністэрствамі, мясцовымі органамі выканаўчай улады, міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі нацыянальнымі статыстычнымі службамі, вучонымі, рэспандэнтамі дзяржаўных статыстычных назіранняў і іншымі карыстальнікамі афіцыйнай статыстыкі.

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь віншуе ўсіх работнікаў дзяржаўнай статыстыкі, усіх рэспандэнтаў дзяржаўных статыстычных назіранняў і карыстальнікаў статыстычнай інфармацыі з Сусветным днём статыстыкі і жадае моцнага здароўя, невычэрпнага жыццёвага аптымізму і энергіІ, шчасця і поспехаў у працы на карысць нашай Радзімы.

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.

←Путин все-таки развелся с женой, утверждают таблоиды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика