Расія зменіць пенсійны ўзрост?

Источник материала:  

На працягу некалькіх бліжэйшых гадоў у Расіі можа павялічыцца пенсійны ўзрост — пра гэта паведаміў міністр фінансаў гэтай краіны Аляксей Кудрын.

У прыватнасці, адзначыў Аляксей Кудрын, не выключана, што расійскія мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 62, а жанчыны — у 60 гадоў. Прычым альтэрнатывы гэтаму варыянту па сутнасці няма: у адваротным выпадку давядзецца павышаць падаткі ці страхавыя ўзносы. Праўда, адначасова Аляксей Кудрын зазначыў, што павышэнне пенсійнага ўзросту не адбудзецца ў адзін момант: хутчэй за ўсё расійская "пенсійная планка" стане павышацца паступова — на паўгода-год.

Дарэчы, варта заўважыць, што сярод дзяржаў былога Савецкага Саюза ранейшы пенсійны ўзрост (60 гадоў для мужчын і 55 — для жанчын) захаваўся толькі ў Расіі, ва Украіне і Беларусі. Разам з тым, як паведаміла ў гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны нашай краіны Валянціна Каралёва, сёння пытанне змянення пенсійнага ўзросту ў Беларусі не разглядаецца.

Сяргей ГРЫБ.

←Путин все-таки развелся с женой, утверждают таблоиды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика