"Белая Русь" дапаможа сем'ям, якія пацярпелі ад пажараў лета 2010 года ў Ніжагародскай вобласці
18 кастрычніка Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" адправіла ў Ніжагародскую вобласць 6 халадзільнікаў сем'ям, якія пацярпелі ад пажараў лета 2010 года.
20 кастрычніка 2010 года аўтамашына з халадзільнікамі вытворчасці беларускага прадпрыемства ЗАТ "Атлант" прыбудзе да месца прызначэння: у сяло Верхняя Верэя, Выксунскага раёна, Ніжагародскай вобласці.
Сем'і Бабровых, Карпавых, Мышковых, Мілаванавых, Хазіевых і Шыкавых — усяго шэсць з многіх тых, хто пацярпеў ад пажараў лета 2010 года і пазбавіўся прытулку і маёмасці.
Бытавая тэхніка набытая за кошт сродкаў, сабраных членскіх узносаў, РГА "Белая Русь". Актыў Кастрычніцкай раённай арганізацыі г. Мінска выступіў з ініцыятывай аказаць дапамогу сем'ям, якія пацярпелі ў выніку стыхійнага бедства ў суседняй брацкай краіне. Прэзідыум Рэспубліканскага Савета РГА "Белая Русь" падтрымаў ініцыятыву і прыняў рашэнне аб аказанні дапамогі.
Дастаўку халадзільнікаў сем'ям пацярпелым ажыццёвіць ЗАТ "ГД БелГАЗаўтасэрвіс" Дэталі машын", рэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
Напрыканцы ліпеня, жніўня і пачатку верасня 2010 года ў многіх рэгіёнах Расіі ўзнікла складаная пажарная абстаноўка з-за анамальнай гарачыні і адсутнасці ападкаў. Ніжагародская вобласць не стала выключэннем — там было ўведзена становішча надзвычайнай сітуацыі, ажыццёўлена эвакуацыя людзей.