Прысуд Міхасю Башуру будзе абвешчаны ў 17.40

Источник материала:  
19.10.2010 15:19 — Новости Общества

Перадапошняе судовае паседжанне па справе актывіста кампаніі «Гавары праўду» і пісьменніка Міхася Башуры цягнулася ўсяго дзесяць хвілін — роўна столькі спатрэбілася падсуднаму на апошняе слова.

«Я не буду нікога ні ў чым пераконваць, бо рашэнне ўжо прынятае», — такімі словамі Башура пачаў свой выступ. Ён паўтарыў, што дзеянні, за якія ён трапіў на лаву падсудных, не мелі злачыннага намеру — непраўдзівыя звесткі, пазначаныя ім у даведцы аб прыбытках для атрымання крэдыту, ён назваў проста памылкай. «Гэтая памылка не прывяла да таго, што камусьці давялося два з паловай месяцы туляцца па ізалятарах. Да гэтага прывялі шматлікія памылкі органаў папярэдняга дазнання,« — адзначыў Башура.

Таксама Башура заявіў, што ніякай выгады ад гэтай падробкі ён не атрымаў. Насамрэч, у часе суда барона адзначала, што для атрымання льготнага крэдыту сума прыбыткаў мае быць якнайменшая, а падсудны пазначыў у даведцы большую.

«Што ж выходзіць? Злачыннага намеру не было, выгады не атрымаў, урону не нанёс. Прашу высокі суд мяне апраўдаць»

, — казаў Башура. Ён падзякаваў усім, хто пераймаўся яго лёсам і падтрымліваў яго ў судзе. І, пры канцы выступу, прачытаў два свае вершы. Першы, «Шумяць намоклыя лісты…» раней ужо друкаваўся. Другі верш, «Малюнак» Башура напісаў на Валадарцы:

Глядзі

Малюнак які

Я пальцам малюю на шкле

Колам абазначыў сусвет

Я кропка што з краю

Кропка за колам

Я адрынуў сусвет ці сусвет адрынуў мяне

Кропка таксама сусвет не вытрымлівае канкурэнцыі

ён не разумее, што сусвет складаецца з кропак (...)

…Я абавязкова вярнуся і расфарбую сусвет.

Прысутны ў зале суда Уладзімір Някляеў выгукнуў: «Малайчына!» Тыя, хто прыйшоў падтрымаць Башуру, віталі вершы воплескамі.

Суддзя Кірыл Палулех абвясціў перапынак «для прыняцця рашэння» да 17.40. Пасля будзе абвешчаны прысуд.

Адвакат Башуры Тамара Сідарэнка спадзяецца на лепшае. Някляеў настроены больш песімістычна і лічыць, што актывіста «могуць не выпусціць да выбараў».

Падзяліцца навіной: 
СМ

←20—21 октября Беларусь посетит эксперт ООН по промышленному развитию Тиеп Нгуйен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика