Не зніклі без вестак, а загінулі ў палоне

Источник материала:  

Арганізаваная Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Брэсцкім аблвыканкамам сустрэча ўдзельнікаў міжнароднага даследчага праекта "Савецкія і нямецкія ваеннапалонныя і інтэрнаваныя" са сваякамі савецкіх ваеннапалонных, якія загінулі ў фашысцкім палоне, адбылася ў Брэсце. Падобныя сустрэчы прайшлі ў папярэднія гады ў Магілёве, Віцебску, Мінску і Гомелі.

Не зніклі без вестак, а загінулі ў палонеСваякі загінулых атрымалі копіі архіўных дакументаў з інфармацыяй пра дату смерці і месцах пахаванняў іх блізкіх. Супрацоўнікі цэнтральнага архіва КДБ і нямецкія даследчыкі сабралі звесткі пра больш як 800 загінулых ваеннапалонных — ураджэнцаў Брэсцкай вобласці. Многія з іх дагэтуль лічыліся зніклымі без вестак. У цэнтральны архіў Камітэта і Упраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці звярнуліся больш за 60 жыхароў рэспублікі. Яны ўпершыню атрымалі інфармацыю пра лёс сваіх блізкіх.

Дагавор паміж Камітэтам дзяржбяспекі і Аб'яднаннем "Саксонскія мемарыялы" аб сумесным вывучэнні архіўных дакументаў перыяду Другой сусветнай вайны быў падпісаны яшчэ ў 2002 годзе. З таго моманту Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам міжнароднага даследчага, падтрыманага федэральным урадам Германіі праекта па ўстанаўленні лёсу ваеннапалонных і месцаў іх пахаванняў. Беларускія даследчыкі апрацавалі звыш 24 тысяч трафейных нямецкіх картак на 14 тысяч ваеннапалонных — ураджэнцаў Беларусі. Праца над праектам працягваецца.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Отдел КГБ в Белоруссии забросали бутылками с зажигательной смесью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика