Пацяплее і будзе даждліва
Ужо сёння на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш цёплае і вільготнае паветра з боку поўдня Еўропы, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.
У заходняй палове краіны будуць ісці дажджы, тэмпература ўдзень ад 4 на поўначы, да 11 градусаў на поўдні Беларусі. А вось у сераду Балканскі цыклон істотна сапсуе наша надвор'е: дажджы чакаюцца ўжо паўсюдна, месцамі дажджы моцныя. Тэмпература ўначы 0 — плюс 6, удзень — 4—11 цяпла. У другой палове тыдня надвор'ем у нашай краіне будзе кіраваць вільготная Атлантыка. Час ад часу будзе ісці дождж. У чацвер—пятніцу тэмпература будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 5 градусаў, удзень — 1—9 цяпла.
Згодна з папярэднімі прагнозамі, захаваецца вільготнае надвор'е і ў выхадныя. У суботу часам ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы каля 0, удзень — 1—8 цяпла. У нядзелю кароткачасовыя дажджы, месцамі туман, уначы — ад мінус 2 да плюс 5, удзень — 3—10 градусаў вышэй за нуль.
Сяргей КУРКАЧ.