«Русский Newsweek» — адзін з нешматлікіх ліберальных штотыднёвікаў Расіі. Выдавецкі дом Axel Springer Russia прыняў рашэнне аб закрыцці выдання. Як пракаментаваў сітуацыю прадстаўнік кампаніі Ральф Блюхер, так і не атрымалася падвесці пад выданне эканамічную аснову, і перспектыў у «Ньюсуіка» няма. Першым рэдактарам часопіса з 2004 па 2007 быў Леанід Парфёнаў.
Пры канцы верасня «Newsweek’у» быў знойдзены новы інвестар, але ідэя не спрацавала. «Русский Newsweek» заставаўся адным з нешматлікіх папулярных незаангажаваных выданняў у Расіі.