Сацыяльныя расходы бюджэту ў 2011 годзе ўзрастуць на 40%

Источник материала:  
18.10.2010 11:39 — Новости Общества

Сацыяльныя расходы бюджэту Беларусі ў 2011 годзе ўзрастуць на 40% у параўнанні з 2010 годам. Пра гэта заявіў 15 кастрычніка журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Максім Ермаловіч, каментуючы падпісаны закон аб бюджэце 2011 года.

«Гэта беспрэцэдэнтны рост расходаў», — падкрэсліў Максім Ермаловіч. Узрастаюць сацыяльныя выплаты, пенсіі, стыпендыі, адрасная сацыяльная дапамога. Гэта звязана і з субсідзіраваннем паслуг ЖКГ, транспарту, фінансаваннем рамонту жылога фонду.

У бюджэце 2011 года закладваецца значная доля расходаў на заработную плату ў бюджэтным сектары, падкрэсліў Максім Ермаловіч. У гэтым годзе прыняты асноўныя рашэнні па яе павышэнню. Ужо адбылося павелічэнне зарплаты для асобных катэгорый работнікаў бюджэтнай сферы — настаўнікаў, урачоў. З 1 лістапада 2010 года чакаецца агульнае павышэнне заработнай платы. Паводле слоў прадстаўніка Мінфіна, агульнае павышэнне зарплаты і гэтыя падыходы па павышэнню закладзены ў бюджэце 2011 года.

Сярэдняя зарплата ў бюджэтным сектары Беларусі ў 2011 годзе ўзрасце на 35% у параўнанні з 2010 годам, дадаў ён.

Максім Ермаловіч таксама адзначыў, што бюджэт 2011 года мае 3 асноўныя асаблівасці. Ён базіруецца на змяненнях падатковага заканадаўства, зніжэнні падатковай нагрузкі, радыкальным спрашчэнні падатковага адміністравання. У бюджэце нарастае так званы сацыяльны пакет і захоўваецца актыўная падтрымка эканомікі, стымуляванне яе інавацыйнага развіцця.

Бюджэт будучага года фарміраваўся мэтанакіравана, па графіку, вызначанаму ў пачатку года. Спачатку былі распрацаваны асноўныя напрамкі бюджэтна-падатковай палітыкі на сярэднетэрміновую перспектыву. «І пасля ўжо мы падышлі да абмеркавання асноўных параметраў на 2011 год», — адзначыў Максім Ермаловіч. У перспектыве магчыма бюджэтнае планаванне больш як на 1 год і нават на 3 гады. «Але бюджэтна-падатковую палітыку мы звязваем з асноўнымі напрамкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны», — падкрэсліў прадстаўнік Мінфіна.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Согласно данным социсследования, учащаяся молодежь считает необходимым ужесточить ответственность за торговлю людьми

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика