Мыйце рукі перад ядой!

Источник материала:  

Мыйце рукі перад ядой!З 2008 года, з падачы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і, у прыватнасці, Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), учора, 15 кастрычніка адзначаўся Сусветны дзень мыцця рук.

Звычка мыць рукі, якая лічыцца вельмі банальнай, можа выратаваць тысячы дзіцячых жыццяў штодня. Пра гэта эксперты ААН неаднаразова заяўлялі. Штодня ад дыярэі, "хваробы брудных рук", паміраюць 5 тысяч дзяцей. Паловы смерцяў можна было пазбегнуць, калі б хворыя мылі з мылам рукі перад ядой. Асабліва высокая смяротнасць "з-за брудных рук" у Азіі і Афрыцы. Менавіта таму ААН і ЮНІСЕФ заклікалі вылучыць адзін дзень у годзе, каб звярнуць увагу на неабходнасць прызвычаіць дзяцей мыць рукі. У гэты дзень у краінах у стадыі развіцця, вялікая частка якіх размешчана ў Азіі і Афрыцы, праводзяцца акцыі і навучальныя праграмы. Пра важнасць гігіены і, у прыватнасці, мыцця рук дзецям расказваюць у школах.

←В Шкловском районе открылся новый детский дом семейного типа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика