Водгукі трагедыі ва Украіне: узмацніць транспартны кантроль

Источник материала:  

Трагедыя ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны, падчас якой загінула больш за 40 чалавек, стала нагодай для правядзення экстраннай нарады ў Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі.

На ёй прысутнічалі прадстаўнікі Транспартнай інспекцыі, Дзяржаўтаінспекцыі і УП "Белтэхаглад". Па выніках нарады Транспартнай інспекцыі і ДАІ даручана ўзмацніць кантроль тэхнічнага стану аўтатранспартных сродкаў, якія перавозяць пасажыраў. Асаблівая ўвага будзе нададзеная прыгарадным і міжгароднім перавозкам, у прыватнасці, фізічнаму стану і ўзроўню падрыхтоўкі вадзіцельскага саставу.

Так, з гэтай мэтай падпісаны загад па арганізацыі і правядзенні філіяламі Транспартнай інспекцыі па Мінску і ўсім абласцям сумесна з ДАІ праверак з 14 па 19 кастрычніка. У гэты час выязныя брыгады будуць таксама звяртаць увагу на спраўнасць семафораў і шлагбаўмаў на чыгуначных пераездах, рацыянальнасць і неабходнасць іх устаноўкі там, дзе яны адсутнічаюць.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←В Шкловском районе открылся новый детский дом семейного типа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика