Другая МКАД расцягнецца на 158 кіламетраў

Источник материала:  
Пры выбары аптымальнага размяшчэння другой кальцавой дарогі ўлічаныя існуючая транспартная сетка аўтамабільных дарог у прыгараднай зоне, яе стан, інтэнсіўнасць руху, сённяшняя і перспектыўная жылая і дачная забудова, межы рэкрэацыйных зон, прыродаахоўныя тэрыторыі і іншыя фактары, паведамілі ў прэс-службе дэпартамента "Белаўтадар". Адпаведная схема 2-й МКАД была прапрацаваная прадпрыемствам "Белгіпрадар" і ўзгодненая з Мінаблвыканкамам і Мінгарвыканкамам. Нагадаем, што 13 кастрычніка 2010 года Прэзідэнт падпісаў Указ № 532 "Аб некаторых пытаннях будаўніцтва другой кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол г. Мінска", дзе прадугледжваецца будаўніцтва 2-й МКАД агульнай працягласцю 158 кіламетраў. У прыватнасці, плануецца будаваць дарогу па новым напрамку ад аўтамабільнай дарогі М-3 Мінск — Віцебск да аўтамабільнай дарогі М-6/Е28 Мінск — Гродна — мяжа Рэспублікі Польшча і далей да аўтадарогі М-1/Е30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі) агульнай працягласцю 85 кіламетраў, а таксама выкарыстоўваць ужо існуючыя наступныя ўчасткі аўтадарог: М-1/Е30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа РФ (Рэдзькі) працягласцю 49 км, М-2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт "Мінск" працягласцю 10 км, Р-80 Слабада — Паперня працягласцю 14 км.  

Другая МКАД расцягнецца на 158 кіламетраў

Што датычыцца існуючай МКАД, то ў прэс-службе "Белаўтадара" адзначылі, што яна мае працяг 56 кіламетраў, на асобных яе ўчастках інтэнсіўнасць руху складае 80-90 тысяч аўтамабіляў за суткі і з улікам далейшага развіцця горада будзе толькі павялічвацца. Такая плынь транспартных сродкаў стварае пэўныя цяжкасці для руху транзітнага транспарту, у тым ліку і ў напрамку Усход—Захад.

Павел БЕРАСНЕЎ.

←В Шкловском районе открылся новый детский дом семейного типа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика