На выхадныя холадна і спакойна, а з аўторка — зноў дажджы

Источник материала:  

У бліжэйшыя трое сутак тэрыторыя Беларусі застанецца ў зоне павышанага ціску, таму дажджоў амаль не будзе, але захаваецца халоднае надвор'е, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У нядзелю будзе сонечна, толькі месцамі на паўднёвым усходзе чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы, раніцай і ўначы магчымы мокры снег, туман і слабы галалёд. Тэмпература ўначы 0—мінус 6, па паўднёвым захадзе — плюс 1—3, удзень — 3—9 цяпла.

У аўторак надвор'е пачне псавацца. Павялічыцца воблачнасць, і ўдзень 19 кастрычніка па паўднёвай частцы краіны пройдуць дажджы. Уначы і раніцай месцамі туман. Уначы — 0—6 градусаў марозу, па поўдні 1—3 цяпла, удзень — плюс 3—9. У сераду дажджы пачнуць гаспадарыць ужо на ўсёй тэрыторыі краіны. Уначы 0—6 цяпла, удзень — 4—11 вышэй за нуль.

Асобныя спецыялісты прагназуюць вельмі халодную зіму з маразамі да 40—50 градусаў. Дзмітрый Рабаў адзначыў, што такія доўгатэрміновыя прагнозы апраўдваюцца слаба.

←В Шкловском районе открылся новый детский дом семейного типа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика