Па
Пра гэта паведаміла галоўны педыятр Міністэрства аховы здароўя Беларусі Алена Нявера на міжнароднай канферэнцыі «Стварэнне спрыяльных умоў для пражывання дзяцей у сучасным горадзе» 14 кастрычніка ў Мінску.
Паводле слоў Няверы, знешнія прычыны займаюць першае месца ў структуры дзіцячай смяротнасці, тады як розныя захворванні «адышлі на апошнія месцы». Яна заўважыла, што сярод знешніх прычын вылучаюцца самазабойствы. У Беларусі за восем месяцаў гэтага года адбыліся 22 суіцыды дзяцей да 17 гадоў. «Сітуацыя стабілізавалася, — сказала спецыяліст, —
але паказчык дзіцячага суіцыду — 21,1 на 100 тыс. насельніцтва — некалькі вышэйшы, чым быў летась».У Расіі самазабойствы складаюць 30% у структуры смяротнасці дзяцей ад знешніх прычын, у Беларусі — 8–10%.
Кажучы пра дзіцячыя захворванні, Нявера паведаміла, што 65% у яе структуры займаюць хваробы органаў дыхання, на другое месца выйшлі хваробы вачэй, на трэцяе — захворванні органаў стрававання, на чацвёртае — траўмы і атручэнні. Спецыяліст зазначыла, што па распаўсюджанні курэння сярод
Як паведаміла Нявера, паказчык немаўляцкай смяротнасці за восем месяцаў гэтага года склаў 4,1 праміле (адзін выпадак на тысячу жыванароджаных), паказчык дзіцячай смяротнасці да пяці гадоў — 5,4 праміле. «Гэтыя паказчыкі знаходзяцца на ўзроўні эканамічна развітых краін свету», — зазначыла яна. Выжывальнасць дзяцей з надзвычай нізкай масай цела (да 1.000 г) у Беларусі складае 76%.
Паводле слоў спецыяліста, «ахова мацярынства і дзяцінства з’яўляецца прыярытэтнай сферай у сістэме аховы здароўя, пра што сведчыць устойлівае фінансаванне галіны, рэалізацыя ўсіх дзяржаўных праграм у гэтай сферы, пастаяннае павышэнне кваліфікацыі кадраў». Існая праграма «Дзеці Беларусі» і праект гэтай праграмы на 2011–2015 гады таксама робяць акцэнт на развіцці дзіцячай аховы здароўя.
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН