АБЗАЦ

Источник материала:  

У Беларусі з 2001 года стабілізавалася захваральнасць цяжарных жанчын, паведаміў галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрствы аховы здароўя Аляксандр Барсукоў. У 2009 годзе ў сярэднім 73 жанчыны са 100 мелі падчас цяжарнасці тое ці іншае захворванне, якое зніжае якасць развіцця плода, які знаходзіцца ва ўлонні, і прыводзіць да пагаршэння здароўя дзяцей. У наш час каля чвэрці цяжарных жанчын у рэспубліцы маюць прыкметы пагрозы спынення цяжарнасці.

Міліцыя затрымала ў Мінскім раёне двух хлопцаў, якія збіралі галюцынагенныя грыбы. Затрыманы маладыя людзі ў розны час, але на адным і тым жа полі. Адзін з іх, жыхар Мінска 1990 года нараджэння, сабраў 11,2 грама грыбоў; другі, мінчанін 1987 года нараджэння, — больш за 30 грамаў. Апошні нядаўна вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі. Грыбы канфіскаваныя, а экспертыза пацвердзіла, што яны ўтрымоўваюць псілацын (псіхатропнае рэчыва).

У Мінску на 760-м кіламетры ўчастка чыгункі Мінск Паўночны — Масюкоўшчына пры правядзенні будаўніча-мантажных работ палябойнай устаноўкай на базе шасі аўтамабіля КРАЗ-250 загінуў машыніст палябойнай устаноўкі. Накіравальная страла даткнулася да дроту высакавольтнай кантактнай сеткі, і адбылося ўзгаранне. Машыніст спачатку пакінуў салон машыны, але затым вярнуўся па забытыя рэчы. Дакрануўшыся да ручкі дзвярэй, ён і загінуў у выніку ўдару электратокам.

Незвычайны пасажыр прыляцеў учора ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск" з Калінінграда. Упершыню самалётам "Белавія" даставілі 10-месячнае львяня. Учора львяня грузавым мікрааўтобусам даставілі на новае месца жыхарства — у Віцебскі заапарк. Як адзначылі ў "Белавія", сярод жывёл, якія карыстаюцца разам са сваімі гаспадарамі паслугамі авіятранспарту, лідзіруюць коткі і сабакі. Лёталі тхары і малпы, але самым запамінальным быў пералёт у Баку з двума кракадзіламі ў 2009 годзе. Доўгія хвасты кракадзілаў давялося закруціць, інакш яны не змясціліся б у багажны адсек.  ПОЎНЫ АБЗАЦ   У сталіцы Шатландыі паставяць помнік бураму мядзведзю, які браў удзел у Другой сусветнай вайне і ваяваў супраць войска гітлераўцаў у складзе польскага падраздзялення. Па словах скульптара Алана Херыота, будучы манумент будзе ўяўляць сабою кампазіцыю са статуі мядзведзя Войтэка і салдата Прэндзіса, які даглядаў ляснога драпежніка. Гісторыя Войтэка пачалася, калі байцы 22 роты польскага корпуса падабралі медзведзяня. Палякі далі яму мянушка Радавы Войтэк, у перакладзе з польскай яго імя азначала "ўдачлівы ваяр". Ён не толькі паднімаў настрой паплечнікам, але і сам здзейсніў нямала подзвігаў на палях бітваў.

АБЗАЦРэдакцыя амерыканскага мужчынскага часопіса Esquіre склала сэксуальны атлас планеты, які складаецца з самых прывабных прадстаўніц 195 краін свету. У атлас трапілі палітыкі, першыя лэдзі, журналісткі, актрысы, праваабаронцы, мадэлі, спявачкі, пераможцы разнастайных конкурсаў прыгажосці, пісьменніцы, танцоркі, спартсменкі і нават адна былая сэксуальная рабыня. Самай сэксуальнай жанчынай планеты была названа амерыканская (натуральна) акторка Мінка Келі (на фота). Мадэль Таня Дзягілева названа самай сэксуальнай ураджэнкай Беларусі, Расію на сэксуальнай карце свету прадставіла мадэль Наталля Вадзянава, а Украіну — былая прэм'ер-міністр краіны Юлія Цімашэнка. На карту не змаглі трапіць толькі дзве дзяржавы — Садружнасць Дамінікі (часопіс не змог знайсці прадстаўніцу гэтай краіны, якая чымсьці вылучаецца) і Ватыкан.

←Белорусские маркетологи и пиарщики подумают над продвижением страны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика